Усходне-еўрапейская хакейная ліга
лат.: Austrumeiropas hokeja līga руск.: Восточно-европейская хоккейная лига укр.: Східноєвропейська хокейна ліга | |
---|---|
Заснаваны: | 1995 |
Гады існавання: | 1995—2004 |
Краіна: |
Беларусь Латвія Літва Польшча Расія Украіна |
Перыядычнасць: | штогод |
Колькасць каманд: | ад 5 да 15 |
Дзеючы пераможца: | ХК Керамін Мінск |
Найбольшая колькасць тытулаў: |
ХК Беркут Кіеў ХК Керамін Мінск ХК Сокал Кіеў (усе па 2) |
Усходне-еўрапейская хакейная ліга (УЕХЛ) — ліга прафесійных каманд па хакеі з шайбай, якая існавала ў 1995—2004 гг. Была арганізавана клубамі з Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны пасля расфарміравання Міжнароднай хакейнай лігі. У розныя гады ў лізе таксама ўдзельнічалі каманды з Польшчы і Расіі. Акрамя галоўнага турніру для прафесійных клубаў, праводзіліся чэмпіянаты дзіцячых і юнацкіх калектываў сярод розных узроставых груп.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля распаду СССР вядучыя хакейныя клубы былых савецкіх рэспублік працягвалі выступаць у агульным чэмпіянаце Міжнацыянальнай хакейнай лігі. Спаборніцтвы праводзіліся пад эгідай Федэрацыі хакея Расійскай Федэрацыі, каляндар гульняў у турнірах МХЛ свёрстывался пад зборную Расіі і не ўлічваў інтарэсы іншых зборных якія выступаюць у ніжэйшых дывізіёнах розыгрышу чэмпіянату свету, што выклікала супярэчнасці паміж расійскімі і астатнімі клубамі. Па заканчэнні сезона 1995/1996 расійскія клубы ў аднабаковым парадку вышлі з МХЛ, утварыўшы Расійскую хакейную лігу, у якой не прадугледжваўся ўдзел замежных клубаў.
Чэмпіянаты астатніх постсавецкіх краін былі нешматлікія і не маглі забяспечыць дастатковы спаборніцкі ўзровень. Для вырашэння гэтай праблемы хакейныя ўлады Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны дамовіліся разам з нацыянальнымі чэмпіянатамі праводзіць сумесны турнір, які атрымаў назву Усходне-еўрапейская хакейная ліга. Акрамя каманд з вышэйпералічаных краін у розныя гады ў лізе прымалі ўдзел клубы з Польшчы і ніжэйшых дывізіёнаў чэмпіяната Расіі, у юнацкіх турнірах УЕХЛ — калектывы з Эстоніі.
Сістэма розыгрышу і склад удзельнікаў чэмпіянату неаднаразова мяняліся. Як правіла, на першым этапе чэмпіянату каманды праводзілі четырёхкругавы турнір па сістэме спараных матчаў, пасля чаго дзяліліся на дзве групы паводле набраных ачкоў альбо працягвалі розыгрыш па сістэме плэй-оф. У асобныя гады праводзіўся турнір у другім дывізіёне: у сезонах 1998-2000 ён называўся «Другая група», у 2001-2004 — «Група Б». У 1998/1999, 1999/2000, 2001/2002 і ў сезоне 2003/2004 разыгрываўся таксама Кубак УЕХЛ.
У пачатку 2000-х гадоў у Беларусі, дзякуючы прынятай праграме развіцця хакея, з'явіліся лядовыя палацы і прафесійныя хакейныя клубы ў Гомелі, Магілёве, Брэсце і Віцебску. Акрамя таго, беларускаму хакею былі прадастаўлены падатковыя льготы, якія дазволілі павысіць фінансаванне гэтага віду спорту. Колькасць каманд у нацыянальным чэмпіянаце вырасла, неабходнасць удзелу ў УЕХЛ у беларускіх клубаў адпала і ў 2004 г. Федэрацыя хакея Беларусі адмовілася ад удзелу ў лізе. Пасля роспуску УЕХЛ кіеўскі «Сокал», ліепайскі «Металургс» і ХК «Рыга-2000» атрымалі магчымасць выступаць у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі.
Спробы адраджэння
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2016 г. прэзідэнт Латвійскай федэрацыі хакея Айгарс Калвіціс, адзначыў, што ёсць задумка адрадзіць праект УЕХЛ[1].
Прызёры
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Хоккей. Президент Латвийской федерации хоккея: хотим возродить ВЕХЛ (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (4 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 3 красавіка 2019.