Перайсці да зместу

Уакіган (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уакіган
англ. Waukegan
Характарыстыка
Даўжыня 4,8 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Уакіган
 • Вышыня 190 м
 • Каардынаты 42°20′55″ пн. ш. 87°50′35″ з. д.HGЯO
Вусце Возера Мічыган[1]
 • Месцазнаходжанне возера Мічыган
 • Вышыня 176 м
 • Каардынаты 42°21′20″ пн. ш. 87°49′32″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Мічыган

Краіны Сцяг ЗША ЗША
Рэгіён Ілінойс
Раён Лейк
physical
вусце
вусце

Уакіган (англ.: Waukegan) — невялікая рака ў акрузе Лейк, штат Ілінойс, на Сярэднім Захадзе ЗША. Належыць да шэрагу зусім нешматлікіх рэк штата, якія ўпадаюць у возера Мічыган. Рака працякае праз аднайменны горад, у тым ліку яго гістарычны цэнтр. Плошча вадазбору ракі складае 31,5 км² (7785,63 акры)[2][3][4].

Геалагічныя асаблівасці, звязаныя з заканчэннем Вісконсінскага зледзянення і растапленнем Лаўрэнційскага ледавіковага шчыта[en], прывялі да таго, што большая частка тэрыторыі сучаснага штата Ілінойса са сцёкам у Раку Святога Лаўрэнція апынулася пад вадой — утварыліся Вялікія азёры. Толькі вузкая паласа ўзбярэжнай зямлі на крайнім паўночным усходзе штата мае прыродны сцёк у возера Мічыган, а затым на паўночны ўсход у Канаду. Усяго за некалькі кіламетраў ад ракі заходнія кварталы горада Уакіган перасякае рака Дэс-Плейнс, якая цячэ ў зусім супрацьлеглым кірунку на поўдзень[2][3].

Уакіганскі маяк да пажару, 1912.

Каля вусця ракі размешчаны Уакіганскі маяк (англ.: Waukegan Harbor Light), узведзены ў 1889 годзе. У пачатку дваццатага стагоддзя пашыраны пірс, а да вежы дададзена будова туманнага сігналу.

У 1967 годзе на маяку здарыўся сур’ёзны пажар. Хоць чыгунная вежа засталася непашкоджанай, астатняя частка канструкцыі, святло і туманны сігнал былі знішчаны. Ліхтар і рэшткі будовы туманнага сігналу былі выдаленыя, так што зараз ён выглядае гэтак жа, як і да пашырэння пірса. Да сёння застаецца дзейным маяком пад кіраваннем Берагавой аховы ЗША[5][6].

  1. The National Map
  2. а б Waukegan County Watershed: Lake County, Illinois(недаступная спасылка). Lake County, Illinois. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 13 мая 2015.
  3. а б Illinois Atlas and Gazetteer. Freeport, Maine: DeLorme Mapping. 1991. ISBN 0-89933-213-7.
  4. U.S. Geological Survey Geographic Names Information System: Waukegan River
  5. Light List, Volume VII, Great Lakes (PDF). Light List. United States Coast Guard. 2009. p. 200.
  6. Rowlett, Russ. Lighthouses of the United States: Illinois. The Lighthouse Directory. University of North Carolina at Chapel Hill (5 студзеня 2010).