Ілінойс
Ілінойс | |||
англ.: State of Illinois | |||
|
|||
Краіна | |||
---|---|---|---|
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 3 снежня 1818 | ||
Насельніцтва | |||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
182 м | ||
![]() |
|||
Часавы пояс | цэнтральны паясны час[d] і America/Chicago[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-IL | ||
Афіцыйны сайт(англ.) | |||
![]() |
|||
Ілінойс (англ.: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША. Плошча — 140.998 км². Насельніцтва — 12.910.409 чалавек (2009), пяты па колькасці жыхароў штат. Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага; іншыя буйныя гарады: Арора, Рокфард, Джоліет.
Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (анг. Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (анг. State sovereignty, national union). Назва паходзіць ад наймення аб'яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).
Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]
Штат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, c Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агая, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыяне праходзіць па рацэ Уобаш.
У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёраў.
Умерана кантынентальны клімат.
Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пясчанік.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Карл Сэндберг
- Роберт Уодлаў
- Рэй Брэдберы
- М. Мэтлін (1965-) — амерыканская актрыса
- Альфрэд Сцёртэвант
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Population Estimates Program
|