Уалдо (акруга)
| Акруга Уалдо | |
|---|---|
| англ.: Waldo County | |
| | |
| Краіна |
|
| Статус | Акруга |
| Уваходзіць у | Мэн |
| Адміністрацыйны цэнтр | Белфаст |
| Дата ўтварэння | 7 лютага 1827 |
| Насельніцтва (2020) | 39 607 |
| Плошча | 2 209 км² |
|
|
|
| Індэкс FIPS | 23027 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
Акруга Уалдо (англ.: Waldo County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 39 607 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр акругі — горад Белфаст.
Тэрыторыя акругі Уалдо была часткай акругі Ёрк правінцыі Масачусетс-Бэй да 1760 года, затым увайшла ў склад новай акругі Лінкальн. У 1789 годзе была створана акруга Ханкок, якая ўключала тэрыторыю Уалдо. 7 лютага 1827 года з Ханкока была выдзелена тэрыторыя новай акругі, якая была названа ў гонар генерала Сэмюэля Уалдо.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 2 210 км², з іх 1 900 км² (86 %) — суша, а 320 км² (14 %) — вада. Яна знаходзіцца на поўдні штата Мэн на заходнім беразе заліва Пенабскот[1]. У склад Уалдо ўваходзяць астравы Айлзбара, Сірс і Уорэн. Іншыя водныя шляхі — рэкі Себастыкук, Пасагасавакеаг і Сэнт-Джордж, а таксама сажалкі Юніці і Шыпскот.
На тэрыторыі акругі знаходзіцца 26 гарадоў.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Перапіс насельніцтва | |||
|---|---|---|---|
| Перапіс | Насельніцтва | %± | |
| 1830 | 29 788 | — | |
| 1840 | 41 509 | 39.3% | |
| 1850 | 47 230 | 13.8% | |
| 1860 | 38 447 | -18.6% | |
| 1870 | 34 522 | -10.2% | |
| 1880 | 32 463 | -6% | |
| 1890 | 27 759 | -14.5% | |
| 1900 | 24 185 | -12.9% | |
| 1910 | 23 383 | -3.3% | |
| 1920 | 21 328 | -8.8% | |
| 1930 | 20 286 | -4.9% | |
| 1940 | 21 159 | 4.3% | |
| 1950 | 21 687 | 2.5% | |
| 1960 | 22 632 | 4.4% | |
| 1970 | 23 328 | 3.1% | |
| 1980 | 28 414 | 21.8% | |
| 1990 | 33 018 | 16.2% | |
| 2000 | 36 280 | 9.9% | |
| 2010 | 38 786 | 6.9% | |
| 2020 | 39 607 | 2.1% | |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Уалдо жылі 39 607 чалавек[2]. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,2 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,6 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,9 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй.
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 66 971 $, на хатнюю гаспадарку — у 58 034 $. 12,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 31,6 % маюць вышэйшую адукацыю[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Маяк Грындэл-Пойнт
- Гавань Белфаста
- Цэнтр Белфаста
Зноскі
- ↑ Waldo County, Maine, United States. Britannica. Праверана 15 лістапада 2022.
- 1 2 Waldo County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 15 лістапада 2022.