Франклін (акруга, Мэн)
| Акруга Франклін | |
|---|---|
| англ.: Franklin County | |
| | |
| Краіна |
|
| Статус | Акруга |
| Уваходзіць у | Мэн |
| Адміністрацыйны цэнтр | Фармінгтан |
| Дата ўтварэння | 9 траўня 1838 |
| Насельніцтва (2020) | 29 456 |
| Плошча | 4 510 км² |
|
|
|
| Індэкс FIPS | 23007 |
| Афіцыйны сайт | |
Акруга Франклін (англ.: Franklin County) — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 29 456 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фармінгтан. Акруга была заснавана 9 мая 1838 года і названа ў гонар Бенджаміна Франкліна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 4 510 км², з іх 4 400 км² (97,3 %) — суша, а 110 км² (2,7 %) — вада. Гэта горны рэгіён, які мяжуе на паўночным захадзе з канадскім Квебекам. Некаторыя з самых высокіх вяршынь акругі — гара Абрагам і Шугарлоф, Крокер і Садлбэк. Галоўнымі вадаёмамі з’яўляюцца азёры Рэнджлі, Уэб і Кенэбага, а таксама рэкі Сэндзіс, Андраскогін і Кенэбага[1].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]- Оксфард — паўднёвы захад
- Андраскогін — поўдзень
- Кенэбек — паўднёвы ўсход
- Сомерсет — паўночны ўсход
- Квебек, Канада — паўночны захад
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Перапіс насельніцтва | |||
|---|---|---|---|
| Перапіс | Насельніцтва | %± | |
| 1840 | 20 801 | — | |
| 1850 | 20 027 | -3.7% | |
| 1860 | 20 403 | 1.9% | |
| 1870 | 18 807 | -7.8% | |
| 1880 | 18 180 | -3.3% | |
| 1890 | 17 053 | -6.2% | |
| 1900 | 18 444 | 8.2% | |
| 1910 | 19 119 | 3.7% | |
| 1920 | 19 825 | 3.7% | |
| 1930 | 19 941 | 0.6% | |
| 1940 | 19 896 | -0.2% | |
| 1950 | 20 682 | 4% | |
| 1960 | 20 069 | -3% | |
| 1970 | 22 444 | 11.8% | |
| 1980 | 27 098 | 20.7% | |
| 1990 | 29 008 | 7% | |
| 2000 | 29 467 | 1.6% | |
| 2010 | 30 768 | 4.4% | |
| 2020 | 29 456 | -4.3% | |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Франклін жылі 29 456 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,5 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 17,8 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 60,2 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,0 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,9 %, афраамерыканцы — 0,6 %, карэнныя амерыканцы — 0,2 % і азіяты — 1,3 %. 1,4 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[2].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 66 184 $, на хатнюю гаспадарку — у 51 630 $. 12,5 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 26,3 % маюць вышэйшую адукацыю. 57,7 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 4,5 % — самазанятыя работнікі, 12,4 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 14,8 % — дзяржаўныя служачыя, 10,5 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Будынак акруговага суда ў Фармінгтане
- Смолс-Фолс на поўдзень ад Рэйнджлі, акруга Франклін
- Фармінгтан
Зноскі
- ↑ Franklin County, Maine, United States. Britannica. Праверана 20 лістапада 2022.
- 1 2 Franklin County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 лістапада 2022.