Вашынгтон (акруга, Мэн)
| Акруга Вашынгтон | |||
|---|---|---|---|
| англ.: Washington County | |||
| | |||
|
|||
| Краіна |
|
||
| Статус | Акруга | ||
| Уваходзіць у | Мэн | ||
| Адміністрацыйны цэнтр | Мачаяс | ||
| Дата ўтварэння | 25 чэрвеня 1789 | ||
| Насельніцтва (2020) | 31 095 | ||
| Плошча | 8 440 км² | ||
|
|
|||
| Індэкс FIPS | 23029 | ||
| Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Акруга Вашынгтон (англ.: Washington County) — акруга на ўсходзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 31 095 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мачаяс.
Востраў Сен-Круа быў месцам часовага французскага паселішча ў 1604 годзе, якое ўзначаліў даследчык Самюэль дэ Шамплейн. У чэрвені 1775 года адбылася першая марская бітва Амерыканскай рэвалюцыі ў заліве Мачайас каля форта О’Браэн. Акруга Вашынгтон была заснавана 25 чэрвеня 1789 года і названа ў гонар аднаго з айцоў-заснавальнікаў ЗША Джорджа Вашынгтона.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 8 440 км², з іх 6 640 км² (79 %) — суша, а 1800 км² (21 %) — вада. Мяжуе на ўсходзе з Нью-Брансуікам (Канада), азёры Чыпутнецікук, рака Сен-Круа і заліў Пасамакуодзі ўтвараюць мяжу. На поўдні акруга абмываецца Атлантычным акіянам. Акруга Вашынгтон складаецца з пагоркаў і далін і ўключае некалькі астравоў. Іншыя водныя шляхі — азёры Уэст-Гранд, Біг, Медыбэмпс і Баскахеган, а таксама рэкі Мачайас, Нарагагуагус і Плезант. У акрузе знаходзіцца самая ўсходняя кропка ЗША — Уэст-Куодзі-Хед[1].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]- Арустук — паўночны захад
- Пенабскот — паўночны захад
- Ханкок — паўднёвы захад
- Нью-Брансуік, Канада — усход
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]| Перапіс насельніцтва | |||
|---|---|---|---|
| Перапіс | Насельніцтва | %± | |
| 1790 | 2 760 | — | |
| 1800 | 4 461 | 61.6% | |
| 1810 | 7 870 | 76.4% | |
| 1820 | 12 744 | 61.9% | |
| 1830 | 21 294 | 67.1% | |
| 1840 | 28 327 | 33% | |
| 1850 | 38 811 | 37% | |
| 1860 | 42 534 | 9.6% | |
| 1870 | 43 343 | 1.9% | |
| 1880 | 44 484 | 2.6% | |
| 1890 | 44 482 | -0% | |
| 1900 | 45 232 | 1.7% | |
| 1910 | 42 905 | -5.1% | |
| 1920 | 41 709 | -2.8% | |
| 1930 | 37 826 | -9.3% | |
| 1940 | 37 767 | -0.2% | |
| 1950 | 35 187 | -6.8% | |
| 1960 | 32 908 | -6.5% | |
| 1970 | 29 859 | -9.3% | |
| 1980 | 34 963 | 17.1% | |
| 1990 | 35 308 | 1% | |
| 2000 | 33 941 | -3.9% | |
| 2010 | 32 856 | -3.2% | |
| 2020 | 31 095 | -5.4% | |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Вашынгтон жылі 31 095 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 48,5 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 19,1 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 56,4 % — ад 18 да 65 гадоў і 24,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 89,3 %, афраамерыканцы — 0,5 %, карэнныя амерыканцы — 4,5 % і азіяты — 0,4 %. 2,1 % насельніцтва горада — лацінаамерыканцы[2].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 57 793 $, на хатнюю гаспадарку — у 44 847 $. 18,1 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 23,8 % маюць вышэйшую адукацыю. 46,8 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 4,6 % — самазанятыя работнікі, 12,3 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 20,0 % — дзяржаўныя служачыя, 16,4 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[2]. Акруга славіцца пастаўкамі ягад буякоў. Акрамя таго, у 2014 годзе вылаў амараў прынёс у эканоміку больш за 45 мільёнаў долараў. Вашынгтон ахоплівае сорак два гарады, тры плантацыі і дзве індзейскія тэрыторыі[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Кангрэгацыйная царква ў горадзе Мачаяс
- Уотэр-стрыт, цэнтр горада Істпорт
- Рака Мачаяс у Бэд-Літл-Фолс, Мачаяс
Зноскі
- ↑ Washington County, Maine, United States. Britannica. Праверана 3 снежня 2022.
- 1 2 Washington County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 3 снежня 2022.
- ↑ Washington County, Maine. Washington County. Праверана 5 снежня 2022.