Удзельнік:Ілля Касакоў/Пераклады твораў Янкі Купалы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адным з першых узнаўленняў паэзіі Янкі Купалы ў іншай літаратуры можна лічыць вершы «Што ты спіш?» і «Там», надрукаваныя ў брашуры «Адраджэнне беларускага пісьменства» львоўскага мовазнаўцы Іларыёна Свянціцкага (Львоў, 1908).
«А хто там ідзе?», надрукаваны ў 1909 у кнізе «Беларусы» гісторыка І. Крып'якевіча — адначасова і першы пераклад гэтага верша ўвогуле[1].

Славянскія мовы[правіць | правіць зыходнік]

Р. мова[правіць | правіць зыходнік]

У 1909 г. газета «Новая Русь» (№ 355) публікуе без дазвалення аўтара 4 вершы, перакладчыкам якіх быў С. Ан-скі.
У 1911 верш «А хто там ідзе» перакладае Максім Горкі[1]. Паэт-эмігрант Максім Багдановіч перакладае 2 санеты Купалы[2].
У пачатку 20 ст. пераклады ~15 вершаў робіць Апалон Карынфскі.

" Замечательно точны и красивы! Как бы \...\ выпустить их отдельной книжкой?
Том 9-1, ст. 239
"

Валерый Брусаў робіць 4 пераклады. Надрукавала іх віленская «Вечерняя газета» (11 жн. 15 жн; 1914).
У 1919 выходзяць «Избранные стихотворения…» Рэдактарам і перакладчыкам 24 вершаў быў Іван Белавусаў. Дапамаглі ў перакладзе Я.Нячаеў (19 вершаў), М. Ашукін (1 верш), А. Чумачэнка (2 вершы), І. Усцінаў (1 верш). Паміж іншых, 4 вершы пераклаў Мікалай Янчук, збіраўшыся выдаць іх яшчэ ў 1918 для беларускай часопісі[3][1].

У 30-я гады ~40 перакладаў, у тым ліку паэма «Магіла льва», робіць сябар Купалы Сяргей Гарадзецкі[4]. Некаторыя пейзажныя творы перакладае Эдуард Багрыцкі. Паэму «Курган» у 1939 пераклалі Рагавіцкі і Падарэўскі, чыя праца ўхвалена аўтарам[5]. Таксама значнымі ператваральнікамі ягонай лірыкі ў гэты час з'яўляюцца А. Пракоф'еў (~100 твораў) і смаленскі паэт Міхаіл Ісакоўскі.[1]

Трэба адзначыць, што ня ўсе пераклады дасягнулі высокага мастацкага ўзроўню — пэўныя з іх маюць сэнсавыя і стылёвыя хібы, як напр. верш «Я не паэта», дзе ў перакл. Нячаева псеўданім аўтара загучаў з пакрыўленым націскам.

Перакладам Горкага карысталіся, не ведаючы мовы беларускай, пазнейшыя перакладчыкі «А хто там ідзе» на мовы малых савецкіх народаў (вепсаў, і г.д.) Трэба сказаць, сам Купала такой замены не ўхваляў. Адначасова, паўсталі аднак і новыя пераклады верша, якіх аўтары: Раждзественскі (1920-я), Браўн (1940-я), Ісакоўскі (1950-я гады).

Паэмы Купалы ў гэты час перакладаліся некалькі разоў —

  • «Курган»: М. Галодны (1930), Рагавіцкі і Падарэўскі (1943), М. Браўн (1950)
  • «Бандароўна»: С. Родаў (1943), А. Пракоф'еў (1950)
  • «Безназоўнае»: М. Святлоў (1938), А. Андрэеў (1953)
  • «Над ракою Арэсай»: С. Гарадзецкі (1933), М. Святлоў (1934), М. Ісакоўскі (1938)
  • «Нікому»: М. Ісакоўскі (1938)
  • «Магіла льва»: М. Ісакоўскі (1938)
  • «Тарасова доля»: Б. Турганаў (1943)
  • «Яна і я»: У. Раждзественскі (1943)

«Адвечную песню» пераклаў Ісакоўскі (1938), «На папасе» — Пракоф'еў (1953).[1]

Перакладчыкі другой паловы 20 ст. — Навум Кіслік, Іван Бурсаў, Усевалад Раждзественскі і блізка як 20 іншых творцаў. У 1979 выходзіць кніга перакладаў Кісліка з вершамі і паэмай «Яна і я» (Тэкст паэмы). Паэму «На Куццю» пераклаў Валянцін Тарас.

У. мова[правіць | правіць зыходнік]

Мікіта Шапавал

У 1928 годзе група ўкраінскіх паэтаў наведвае Менск, і ў тым жа годзе з'яўляецца другі ўкраінскі пераклад «А хто там ідзе?» (перакладчык — Сяргей Піліпенка, друкавана ў часопісе «Плуг»).
На 1936 год Дзяржлітвыдавецтва запланавала выданне паэмы «Над ракою Арэсай». Перастварылі яе паэты Тэрэнь Масэнка і Паўло Тычына, з якімі Купала пазнаёміўся пасля вандроўкі ў Харкаў (1928). У 1937 выходзяць «Вибрані твори». С Крыжаніўскі і П. Дарожка перакладалі лірычныя вершы, М. Нагнібеда і А. Капштэйн — паэму «Магіла льва», І. Муратаў — паэмы «Зімою» і «Безназоўнае». Рэдактарам выдання і аўтарам новага перакладу «А хто там ідзе?» быў Масэнка.[6]
Пазней да перакладу верша падыходзілі Максім Рыльскі (1947), Андрэй Малышка (1967).
Надрукаваны паэма «Тарасова доля» (1954), кніжка для дзяцей «Алеся» (1956), камедыя «Паўлінка» (1952), драма «Раскіданае гняздо» (1957). Выбраныя творы выходзілі ў 1947, 1953, 1962, 1967, 1970, 1972 гадах.[1]

Паэму «Тарасова доля» пераклалі Ф. Скляр (1940-я), М. Тарэшчанка (1950-я), А Малышка (1967).[1]

П. мова[правіць | правіць зыходнік]

Бруна Ясенскі

У 1935 годзе ў Мінску пры ўдзеле Сектара нацменшасцяў БССР выходзіць «Над ракою Арэсай» (Nad rzeka Oresa), якую пераклала Ядвіга Машынская-Гельтман. У послеваенныя часы з'яўляюцца пераклады У. Мархеля, А. Барскага Т. Хрусцялеўскага, А. Паморскага[7].

Ч. мова[правіць | правіць зыходнік]

«А хто там ідзе» пераклаў А. Чэрны?! (1911). З іншых прыжыццёвых перакладчыкаў вядомы Францішак Рут Ціхіbecs[8].

С. мова[правіць | правіць зыходнік]

У 1935 паэт наведаў Славакію. На славацкую мову яго перакладаюць Густаў Губка і Юры Заборскі[9].

Іншыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Ідыш[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі паэт Зэлік Аксельрод пераклаў "Выбраныя вершы" (1936)[10]. Перакладаў Купалу і Мойша Кульбак[11].

А. мова[правіць | правіць зыходнік]

Вера Рыч.[12]

Эсперанта[правіць | правіць зыходнік]

«А хто там ідзе?» (Sed kiu jen iras?) пераклаў Адам Паўлюкавец (Тэкст).

Зноскі

  1. а б в г д е ё Рагойша
  2. Мажліва, што перакладаў было больш, але ня ўсе захаваліся.
  3. Том 9-1
  4. Том 9-1, ст. 621
  5. Том 9-1, ст. 314
  6. ЖЗЛБ, 430
  7. Адам Паморскі
  8. От Янки — к Франтишку.
  9. ЖЗЛБ, 476
  10. Каталог Ціхана Чарнякевіча
  11. Артыкул У. Ліўшыца
  12. Тэксты перакладаў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. — Т. 9, кніга 1. (Том 9-1)
  • Вячаслаў Рагойша «І нясе яна дар…». — «Мастацкая літаратура», 1977 [1] (Рагойша)
  • Бібліяграфія Купалы