Перайсці да зместу

Навум Кіслік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навум Кіслік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 верасня 1925(1925-09-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1998(1998-12-27) (73 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Навум Зіноўевіч Кіслік (26 верасня 1925, Масква — 27 снежня 1998, Мінск) — беларускі пісьменнік і перакладчык.

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1930-я разам бацькамі вярнуўся на іхную радзіму ў Віцебск, вучыўся ў беларускай школе. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў рознарабочым, дахаўшчыком на элеватары, матарыстам-лябёдчыкам у Набярэжных Чаўнах (Татарская АССР). З канца 1942 года — у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях на Курска-Арлоўскай дузе. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1944) некаторы час працаваў рабочым на станкабудаўнічым заводзе ў Арэнбургу, вучыўся ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце. З 1946 года — на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў у 1951. Пасля вучобы працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Дрысенскай сярэдняй школе. Быў літсупрацоўнікам у газеце «Літаратура і мастацтва» (1952—1958), потым — часопіса «Полымя» (1958—1959). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1954).

Жыў у Мінску.

Пісаў на рускай мове. Дэбютаваў вершамі ў 1944 годзе (газета Паўднёва-уральскай ваеннай акругі «Сталинец»). Аўтар кніг паэзіі «Разговор с друзьями» (1956), «Поиск» (1959), «Позывные земли» (1961), «Повесть о прессованном порохе» (вершы, паэма, 1964), «Ветви» (вершы, паэмы, пераклады, 1969), «Праздник снегопада» (1972), «Воспоминание о вокзалах» (Масква, 1976), «Сентябрьская река» (вершы і паэма, 1978), «Первоснежье» (1980), «Разные годы» (вершы і паэма, 1984), «Зимний свет» (Масква, 1985). Кнігі выбранай паэзіі выйшлі ў 1975 і 1985 гг.

Пераклаў на рускую мову раман І. Мележа «Людзі на балоце» (1964), аповесці А. Карпюка «Данута» (1963), «Пушчанская Адысея» (Масква, 1966) і яго кнігу прозы «На лясных сцежках» (Масква, 1964), У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), зборнік паэзіі Я. Купалы (1979), творы Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Дзяргая, А. Куляшова, У. Караткевіча, П. Панчанкі, А. Пысіна, А. Русецкага, М. Стральцова, М. Танка, Ю. Таўбіна і інш. У 1982 годзе выдаў кнігу перакладаў беларускай паэзіі «Спелый бор».

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені і медалямі.