Удзельнік:Andrei Schutt/Чарнавік-12
Шаржы (адз. л. шаржа; ням.: Charge, польск.: szarża[1] ад фр.: la charge — цяжар, абавязак) — агульная назва для кіруючых пасад (кіраўніцтва) у студэнцкіх карпарацыях . Такім чынам ужо называлася кіраўніцтва ў студэнцкіх ордэнах і гістарычных студэнцкіх зямляцтвах . Той, хто займае пасаду-шаржу, называецца шаржыртарам (ням.: Chargierter)[2] ці шаржаваным[3]; пры гэтым абодва тэрміны — «шаржа» ды «шаржыртар» — у пазначэнні асобы пасадоўцы часта ўжываюцца як адпаведнікі[4]. Назва запазычана са спецыялізаванай вайсковай мовы, дзе словы: ням.: Charge[5], польск.: szarża[6][7], бел.: «шаржа»[8] ёсць сінонімамі ў сваіх мовах такіх слоў як: «званне», «чын», «ранг», «ступень».
Разнавіднасць шаржаў[правіць | правіць зыходнік]
Тыповымі для розных студэнцкіх карпарацый з'яўляецца наступныя склады шаржаў.
Фехтуючыя карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]
З'яўляючыся найстарэйшымі студэнцкімі злучэннямі, карпарацыі такога тыпу, як коры (карпусы; ням.: Corps), у якіх дасюль ужываецца мензурнае фехтаванне (ням.: Mensur), вызначылі наступны ўзор складу шаржаў:
- сеньёр (ням.: Senior), які таксама можа звацца першым шаржыртарам (ням.: Erstchargierter) або рэчнікам (прамоўцай, спікерам; ням.: Sprecher);
- кон-сеньёр (ням.: Consenior), таксама — другі шаржыртар (ням.: Zweitchargierter) або фехтварт (захавальнік фехтавальнага звычая; ням.: Fechtwart);
- суб-сеньёр (ням.: Subsenior), таксама — трэці шаржыртар (ням.: Drittchargierter), шрыфтварт (захавальнік пісьма; ням.: Schriftwart), сакратар (ням.: Sekretär) або актуары (пісар; ням.: Aktuar).
Звычайна пасадоўцы-шаржы да подпісаў, што імі ставяцца пасля цыркелей (ням.: Zirkel) сваіх карпарацый, дадаюць адмысловыя сімвалы ў выглядзе крыжыкаў (ням.: Chargenzeichen): × — першы шаржыртар, ×× — другі шаржыртар і ××× — трэці шаржыртар. Але ў канвентах сеньёраў (ням.: Senioren-Convent), якія ўтвараюць шаржы карпарацый, што дзейнічаюць у Гётынгене, Клаўсталі , Гановеры, Ене, Лейпцыге, Мюнхене, Пасау і Ульме, робіцца наадварот: сеньёр ставіць тры крыжыка, а суб-сеньёр — адзін крыжык.
У дадзеных студэнцкіх карпарацыях сеньёр ёсць „Primus inter pares“ (першым сярод роўных) з ліку шаржыртараў, ён кіруе актыўнай дзейнасцю свайго злучэння і прадстаўляе яго перад знешнім светам. Кон-сеньёр з’яўляецца першым намеснікам сеньёра, ён адказвае за фехтавальную падрыхтоўку (ням.: Mensuretriebe) і займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў карпарацыі. Суб-сеньёр ёсць адказным за ліставанне (карэспандэнцыю) і рэгіструе хаду канвентаў, часам таксама з'яўляецца адказным за касу карпарацыі.
У фехтуючых студэнцкіх карпарацыях такія пасадоўцы, як фукс-магістры (ням.: Fuchsmajor), адказныя за выхаванне новых карпарантаў — фуксаў (ням.: Fuchs, Füxe), па склаўшайся традыцыі не адносіцца да ліку шаржаў.
Нефехтуючыя карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]
Для нефехтуючых студэнцкіх карпарацый тыповым з'яўляецца наступны склад шаржаў:
- сеньёр або рэчнік (×);
- кон-сеньёр (××);
- шрыфтфюрар (кіруючы пісьмом; ням.: Schriftführer) (×××);
- касір (ням.: Kassier) (××××);
- фукс-магістр (FM).
Але ў шмат якіх злучэннях фукс-магістры таксама не належаць да ліку шаржаў, а з'яўляюцца проста «функцыяй»
Хрысціянскія карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]
Большасць злучэнняў, што ўтвараюць сабой саюз хрысціянскіх студэнцкіх карпарацый „Wingolf“ , мае наступны склад шаржаў:
- сеньёр (×);
- фукс-магістр (××);
- кнайпварт (захавальнік застольных традыцый; ням.: Kneipwart) (×××).
У сваю чаргу, каталіцкія студэнцкія карпарацыі ў ліку шаржаў па-ранейшаму маюць таксама скрыптараў (пісараў; ням.: Scriptor; інакш — шрыфтвартаў або шрыфтфюрараў) і квестараў (ням.: Quästor; інакш — касэнвартаў (захавальнікаў касаў; ням.: Kassenwart) або касіраў).
Аўстрыйскія карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]
У аўстрыйскіх Картэлі навучэнцаў сярэдніх школ (ням.: Mittelschüler-Kartell-Verband) і Асацыяцыі (гімназічных) школьных злучэнняў (ням.: Verband der (gymnasialen) Schülerverbindungen) існуе шэсць шаржаў:
- сеньёр (×);
- кон-сеньёр (××);
- фукс-магістр (FM);
- шрыфтфюрар (×××);
- касір (××××);
- будэнварт (захавальнік маёмасці ў належным стане; ням.: Budenwart) (BW).
Швейцарскія карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]
Некаторыя швейцарскія студэнцкія карпарацыі ў якасці дадатковых маюць наступныя шаржы: кантус-магістр (пасадовец, адказны за спеўніцтва; ням.: Cantusmagister) (CM) і — у фехтуючых злучэннях — фехт-шаржыртар (ням.: Fechtchargierten) (FCh).
Карпарацыі, што ўваходзяць у асацыяцыю „Zofingia“ , галоўным чынам маюць пяць наступных шаржаў:
- прэзідэнт (ням.: Präsident) (×);
- віцэ-прэзідэнт (ням.: Vizepräsident) (V×);
- фукс-магістр (FM);
- квестар (××):
- актуары (×××).
Польскія і балтыйскія карпарацыі[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Banda (Słownik), Poznańska Korporacja Akademicka „Surma“ [dostęp 2019-07-30].
- ↑ Шаржиртер // Электронно-библиотечная система Znanium.com [дата доступа: 30.07.2019].
- ↑ Рыжакова С. Фуксы, коммильтоны, филистры...: некоторые предварительные заметки и материалы о студенческих корпорациях Латвии // «Антропологический форум» № 19 ONLINE [дата доступа: 30.07.2019].
- ↑ Robert Paschke: Studentenhistorisches Lexikon. SH-Verlag 1999, S. 64.
- ↑ Вызначэнне тэрміна „Charge“ ў Wikiwörterbuch.
- ↑ Вызначэнне тэрміна „Szarża“ ў Wikisłowniku.
- ↑ Szarża, Słownik języka polskiego (Wydawnictwo Naukowe PWN SA) [dostęp 2019-07-30].
- ↑ Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах / Ул. Ляхоўскі, Ул. Міхнюк, А. Гесь. — 2-ое выд., дапрац. — Мн.: «Энцыклапедыкс», 2006. — С. 126.