Хобіт: Бітва пяці войскаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Хобіт: Бітва пяці войскаў
The Hobbit: The Battle of the Five Armies
Постар фільма
Жанр

фэнтэзі, экшн, прыгоды, драма

Рэжысёр

Пітэр Джэксан

Прадзюсар

Пітэр Джэксан
Фрэн Уолш
Кэралін Канінгем
Зэйн Вайнер

Аўтар
сцэнарыя

Фрэн Уолш
Філіпа Боенс
Пітэр Джэксан
Гільерма дэль Тора
паводле аповесці
Дж. Р. Р. Толкіна

У галоўных
ролях

Марцін Фрымен
Іэн Мак-Келен
Рычард Армітыдж
Арланда Блум
Бенедыкт Камбербэтч
Крыстафер Лі

Аператар

Эндру Лесні

Кампазітар

Говард Шор

Кінакампанія

Кінастудыі:

Распаўсюджвальнік:

Працягласць

144 хвіл.

Бюджэт

$225 млн

Краіна

Flag of New Zealand.svg Новая Зеландыя
Flag of the United States.svg ЗША

Мова

англійская
сіндарын
чорная мова
квэнья
кхуздул

Год

2014

Папярэдні фільм

Хобіт: Спусташэнне Цмока (2013)

Наступны фільм


IMDb

ID 2310332

Афіцыйны сайт

«Хобіт: Бітва пяці войскаў» (англ.: The Hobbit: The Battle of the Five Armies) — трэцяя і заключная частка кінатрылогіі «Хобіт» рэжысёра Пітэра Джэксана, экранізацыі аповесці-казкі прафесара Джона Толкіна «Хобіт, або Туды і назад». Сусветная прэм'ера адбылася 1 снежня 2014 года ў Лондане[1]. Выхад фільма ў пракат у Беларусі адбудзецца 11 снежня 2014 года.

Гэты фільм, як і ў папярэдніх частках, здымаўся камерамі RED Epic з разрозненнем высокай якасці, з частатой 48 кадраў у секунду[2]. Фільм лічыцца перадгісторыяй стужак кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» і апошняй экранізацыяй літаратурнага свету Толкіна, паколькі Крыстафер Толкін і Пітэр Джэксан дасягнулі прававога ўрэгулявання, што трылогія «Хобіт» з'яўляецца апошняй адаптацыяй літаратурных твораў Толкіна.

У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным паміж Warner Bros. і New Line Cinema, прэм'еры трох фільмаў пройдуць ва Уэлінгтане, Лос-Анджэлесе і Лондане адпаведна. У фільме апавядаецца пра падзеі, якія адбываюцца ў Каралеўстве Эрэбар, пасля таго, як гномы абудзілі гіганцкага дракона Смога, які цяпер ляціць на горад Эсгарот. Велізарная армія гоблінаў пад камандаваннем Азога набліжаецца, неўзабаве адбудзецца вялікая бітва.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Калі атрад з трынаццаці гномаў наймаў хобіта Більба Бэгінса ў якасці ўзломшчыка і чатырнаццатага, «шчаслівага», удзельніка паходу да Адзінокай гары, Більба лічыў, што яго прыгоды скончацца, калі ён выканае сваю задачу — знойдзе скарб, які так неабходны правадыру гномаў Торыну. Падарожжа ў Эрэбар, захопленае цмокам Смогам каралеўства гномаў, апынулася яшчэ больш небяспечным, чым лічылі гномы і нават Гэндальф — мудры чараўнік, які працягнуў Торыну і яго атраду руку дапамогі.

У пагоню за гномамі накіравалася армія оркаў, якіх вядзе старадаўняе зло, што абудзіліся ў руінах Дол-Гулдура, а эльфы і людзі, з якімі Більба і яго таварышам прыйшлася мець справу падчас падарожжа і якія пацярпелі ад жадання гномаў вярнуць свой дом, прад'явілі правы на шчодрую ўзнагароду — частку скарбаў Адзінокай гары. Хутка непадалёк ад Адзінокай гары сустрэнуцца пяць армій, і толькі кровапралітная бітва вызначыць вынікі смелага паходу гномаў.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены спіс акцёраў, якія зняліся ў фільме[3]:

Персанаж Акцёр / Актрыса
Більба Бэгінс Марцін Фрымен
Гэндальф Шэры Іэн Мак-Келен
Галадрыэль Кейт Бланшэт
Саруман Белы Крыстафер Лі
Торын Дубашчыт Рычард Армітыдж
Легалас Арланда Блум
Таўрыэль Эванджэлін Лілі
Балін Кен Стот
Бофур Джэймс Несбіт
Глоін, бацька Гімлі Пітэр Хэмблтан
Доры Марк Хэдлау
Норы Джэд Брофі
Кілі Эйдан Цёрнер
Філі Дын О’Горман
Двалін Грэм Мак-Іавіш
Оін Джон Калін
Бомбур Стывен Хантэр
Оры Адам Браўн
Біфур Уільям Кірхер
Радагаст Буры Сільвестр Мак-Кой
Некрамант Бенедыкт Камбербэтч
Смог, дракон (вобраз і голас) Бенедыкт Камбербэтч
Трандуіл Лі Пейс
Беарн Мікаэль Персбрант
Бард Лучнік Люк Эванс
Бургамістр Эсгарота Стывен Фрай
Азог Ману Бенет
Больг Лаўрэнс Макар
Баін Джон Бел
Альфрыд Раян Гейдж

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

Саўндтрэк[правіць | правіць зыходнік]

The Hobbit: The Battle of the Five Armies
Саўндтрэк
Дата выпуску

2014

Запісаны

2011 — 2014

Жанр

Прыгодніцкі фільм[4][5][…], фэнтэзійны фільм[5][6][…], Баявік і film based on literature[d]

Працягласць

144 хвіліна

Прадзюсары

Говард Шор, Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш, Філіпа Боенс

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША
Flag of New Zealand.svg Новая Зеландыя
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Лэйбл гуказапісу

WaterTower Music, Decca Records

Музычнае суправаджэнне да фільма, гэтак жа як і для «Уладара пярсцёнкаў» і папярэдніх фільмаў, напісана Говардам Шорам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Адаптацыі Толкіна