Крыстафер Лі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыстафер Лі
Christopher Frank Carandini Lee
Christopher Lee (Berlinale 2012) 2.jpg
Імя пры нараджэнні:

Кры́стафер Фрэ́нк Каранды́ні Лі́

Дата нараджэння:

27 мая 1922(1922-05-27)

Месца нараджэння:

Лондан, Англія

Дата смерці:

7 чэрвеня 2015(2015-06-07) (93 гады)

Месца смерці:

Лондан, Англія

Грамадзянства:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Бацька:

Джэфры Тролап Лі[d]

Адукацыя:

Wellington College[d]
Summer Fields School[d]

Прафесія:

акцёр

Кар'ера:

1948—2015

Узнагароды:
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
IMDb:

ID 0000489

www.sirchristopherlee.com
Commons-logo.svg Крыстафер Лі на ВікіСховішчы

Кры́стафер Лі́ (англ.: Christopher Frank Carandini Lee; 27 мая 1922, Лондан, Англія7 чэрвеня 2015, Лондан, Англія) — брытанскі акцёр, спявак, акцёр агучвання і ветэран Другой сусветнай вайны.

На раннім этапе сваёй акцёрскай кар'еры Лі гуляў пераважна зладзеяў; вядомасць яму прынесла роля графа Дракулы ў серыі фільмаў Hammer Film Productions. Не менш вядомымі ролямі Крыстафера сталі ролі Францыска Скараманги ў фільме «Чалавек з залатым пісталетам» (1974), Сарумана ў трылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (2001—2003) і «Хобіт» (2012—2014), а таксама графа Дуку у двух заключных фільмах трылогіі-прыквэла «Зорных войнаў» (2002, 2005). Дзякуючы веданню некалькіх моў, Лі удзельнічаў у агучванні фільмаў і відэагульняў на розных мовах.

Лі быў пасвечаны ў рыцары за заслугі ў драматычным мастацтве і дабрачыннасці ў 2009 годзе, атрымаў прэмію BAFTA Fellowship ў 2011 годзе і BFI Fellowship у 2013 годзе[1]. Сам акцёр лічыў сваёй лепшай працай ролю бацькі-заснавальніка Пакістана Мухамада Алі Джыны ў біяграфічным фільме «Джына» і сваім лепшым фільмам брытанскі фільм жахаў «Плецены чалавек».

Меў глыбокі моцны голас і таксама праславіўся здольнасцю да спеваў: ён запісаў розныя оперныя і музычныя творы паміж 1986 і 1998 гадамі, сімфонік-метал альбом Charlemagne: By the Sword and the Cross ў 2010 годзе, а таксама супрацоўнічаў з некалькімі метал-бэндамі пачынаючы з 2005 года. Апошні метал-альбом акцёра Charlemagne: The Omens of Death быў выпушчаны 27 мая 2013 года. У 2010 годзе Лі быў узнагароджаны прэміяй «Spirit of Metal» на цырымоніі ўзнагароджання часопіса Metal Hammer.

Лі памёр у Лонданскім шпіталі Чэлсі і Вэстмінстэра 7 чэрвеня 2015 года ва ўзросце 93 гадоў.

Зноскі

  1. Hammer Horror star Lee knighted. BBC News (2009-10-30). Праверана 15 сакавіка 2017. (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]