Уладзімеж Вольскі
Уладзімеж Вольскі | |
---|---|
польск.: Włodzimierz Wolski | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1824[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 ліпеня 1882[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, лібрэтыст, паэт, перакладчык |
Мова твораў | польская |
![]() |
Уладзімеж Вольскі (польск.: Włodzimierz Wolski; 9 кастрычніка 1824 — 29 ліпеня 1882) — польскі паэт, празаік, перакладчык, лібрэтыст.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Пултуску. Вучыўся ў Варшаве і друкаваў свае творы ў варшаўскіх часопісах, а таксама ў багемных выданнях. Браў удзел у Студзеньскім паўстанні 1863 года, пасля яго падаўлення пераехаў у Брусэль, дзе і памёр 29 ліпеня 1882 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар лібрэта да операў “Галька” і “Графіня” Станіслава Манюшкі. Апроч таго пакінуў пасля сябе зборнікі вершаў “Паўстанцкія спевы” (Śpiewy powstańcze, 1863), “Праменьчыкі” (Promyki, 1869), “Лісты з Бельгіі”, раман “Дамок на вуліцы Глыбокай” (Domek przy ulicy Głębokiej, 1859) і іншыя творы.
“Марш зуаваў” (Marsz żuawów) — адна з самых вядомых песняў Студзеньскага паўстання 1863 году. Яна была напісаная Уладзімежам Вольскім для атрада паўстанцаў, сфармаванага ў лютым 1863 году ў Айцове з дабравольцаў французскім афіцэрам Франсуа Рашанбрунам на ўзор частак французскай пяхоты ў Алжыры і названага “зуавамі смерці” (воіны атраду насілі чорныя накідкі з белым крыжам, у баі не адступалі і не здаваліся). Песня хутка зрабілася папулярнай. Музыку для “Марша зуаваў” напісаў Фларыян Міладоўскі. На позні варыянт мелодыі ў 1879 годзе Вацлаў Свянціцкі напісаў песню “Варшавянка”. На беларускую мову тэкст пераклаў Васіль Сёмуха.