Уладзімір Іванавіч Хаціненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Уладзімір Іванавіч Хаціненка
Vladimir Khotinenko MoscowRT 01-2017.jpg
Род дзейнасці кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, дызайнер, тэатральны рэжысёр
Дата нараджэння 20 студзеня 1952(1952-01-20)[1] (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Пашаны
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі

ТЭФІ[d]

Ніка[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Івановіч Хаціненка (руск.: Влади́мир Ива́нович Хотине́нко; нар. 20 студзеня 1952 года, Слаўгарад, Алтайскі край) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў школах Слаўгарада і Паўладара (Казахская ССР). Пасля заканчэння школы год працаваў мастаком-канструктарам Паўладарскага трактарнага завода. Вялікі ўплыў на жыццёвае станаўленне і загартоўку характару Уладзіміра ў школьныя гады аказаў яго ўдзел у маладзёжнай арганізацыі «Грынабель».

У 1976 годзе з адзнакай скончыў Свярдлоўскі архітэктурны інстытут, затым служыў у войску ва ўнутраных войсках МУС СССР. У 1978—1982 гадах — мастак-пастаноўшчык на Свярдлоўскай кінастудыі на фільмах «Гонка з пераследам», «Дым Айчыны», «Казацкая застава», «Вось такая музыка», «Люстэрка для героя».

У канцы 1970-ых гадоў па парадзе Мікіты Міхалкова паступаў ва УДІК, але на першым туры атрымаў адзнаку «адзінка» (1 бал). Як заяўляў сам Хаціненка, пасля гэтага яго запэўнівалі ў тым, што адзінку ніколі нікому не ставілі.

У 1982 годзе скончыў Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня М. Міхалкова). Працаваў асістэнтам рэжысёра ў Мікіты Міхалкова на фільмах «Некалькі дзён з жыцця І. І. Абломава», «Пяць вечароў», «Радня». Рэжысёрскім дэбютам Хаціненка стаў фільм «Адзін і без зброі», які ён зняў у пары з Паўлам Фатахутдзінавым у 1984 годзе.

З’яўляецца загадчыкам кафедры рэжысуры ва Усерасійскім дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (УДІК).

Зноскі

  1. Vladimir Khotinenko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.