Уладзімір Ісакавіч Шолк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ісакавіч Шолк
Дата нараджэння 12 ліпеня 1941(1941-07-12) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці дызайнер, ілюстратар
Месца працы
Вучоба
Член у

Уладзімір Ісакавіч Шолк (нар. 12 ліпеня 1941) — беларускі дызайнер і ілюстратар. Кіраўнік выдавецтва «Арт-дызайн».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 ліпеня 1941 года ў горадзе Луганску, Украіна.

У 1967 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, у аддзеле графікі.

У 1972 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1981 года працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтве «Вышэйшая школа». З 1993 года кіруе выдавецтвам «Арт-дызайн».

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дызайнер кніг — «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар» (1989), «Нататкі аб Шэрлаке Холмсе» (1981), «Бальшавікі павінны ўзяць уладу» (выдавецтва «Беларусь», 1977) і шэрага іншых.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1989 — Усесаюзны конкурс мастацтва кнігі — дыплом імя Івана Фёдарава (за дызайн кнігі «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар»)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Н.В. Федасеенка. Белорусский союз дизайнеров. — Мінск: Белорусский союз дизайнеров, 1998. — С. 316. — ISBN 985-6534-01-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]