Архітэктурны факультэт БНТУ
Архітэктурны факультэт БНТУ | |
---|---|
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт | |
Заснаваны | 1970 |
Дэкан | Армэн Сяргеевіч Сардараў |
Адрас | Мінск, праспект Незалежнасці, 65, 5 корпус |
Архітэктурны факультэт БНТУ (АФ БНТУ) — адзін з факультэтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, заснаваны ў 1970 годзе. У наш час размяшчаецца ў 5 корпусе, па адрасе праспект Незалежнасці, 65.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1946 годзе на будаўнічым факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута была створана кафедра «Архітэктура». У верасні 1952 г. на будаўнічым факультэце адкрылася архітэктурнае аддзяленне, адбыўся першы набор студэнтаў[1].
У 1970 годзе адкрыўся архітэктурны факультэт[1].
У пачатку 1970-х гадоў з ініцыятывай вылучыць з БПІ факультэты будаўнічага профіля і стварыць Мінскі архітэктурна-будаўнічы інстытут (МАБІ) выступлі загкафедрай архітэктуры Аляксандр Воінаў, рэктар БПІ Міхаіл Дарашэвіч[удакладніць] і старшыня Дзяржбуда БССР Уладзімір Кароль. Ініцыятыву падтрымаў першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў[2].
Да распрацоўкі студэнцкага гарадка былі прыцягнуты чатыры буйныя праектныя інстытуты. Пад гарадок быў адведзены зямельны ўчастак плошчай 96 га на паўночна-ўсходняй ускраіне горада. Меркавалася, што ў МАБІ будзе складацца з 6 факультэтаў, на якіх будзе навучацца 6650 студэнтаў. Студэнты першых 2 курсаў мусілі навучацца ў адным корпусе, для старшакурснікаў планавалася пабудаваць тры карпусы[2].
Пасля гібелі Машэрава ў 1980 годзе праекту стала надавацца менш увагі, адкрыццё Мінскага архітэктурна-будаўнічага інстытута адклалі на нявызначаны тэрмін. Праект так і не быў рэалізаваны ў поўным аб’ёме. У 1983 годзе было завершана ўзвядзенне галоўнага корпуса (цяпер 15-ы корпус БНТУ), пабудаваны тры інтэрнаты на 1100 месцаў кожны, сталовая, спартыўна-бытавы корпус і частка аб’ектаў інфраструктуры[2].
У чэрвені 2007 годзе пачалася рэканструкцыя 15-га корпуса. У пачатку 2011 года ў сувязі з рэканструкцыяй будынка архітэктурны факультэт пераехаў у 5-ы корпус БНТУ, заняўшы памяшканні бібліятэкі, так, напрыклад, былая чытальная зала была падзелена перагародкамі з ДСП на 5 аўдыторый для семінарскіх заняткаў, якія студэнты праз падабенства са стойламі для жывёл празвалі «загонамі»[3]. Большасць кафедраў засталася ў 15-м корпусе.
Навучанне
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка студэнтаў вядзецца па спецыяльнасцях: 1-69 01 01 «Архітэктура» і 1-69 01 02 «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». За ўсю гісторыю існавання архітэктурнага факультэта было падрыхтавана больш за 4 000 архітэктараў, у тым ліку каля 600 для замежных краін. На факультэце працуе 75 выкладчыкаў, з іх 8 дактароў і 26 кандыдатаў архітэктуры. У наш час на факультэце навучаецца каля 1000 студэнтаў[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўку архітэктараў на факультэце ажыццяўляюць 6 кафедраў:
- Тэорыя і гісторыя архітэктуры
- Рысунак, акварэль і скульптура
- Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў
- Архітэктура вытворчых аб’ектаў і архітэктурныя канструкцыі
- Горадабудаўніцтва
- Дызайн архітэктурнага асяроддзя
Падраздзяленні
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктурна-інавацыйны цэнтр
- Аддзел інфармацыйнага і тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Сініцын (1970—1981)
- Ігар Мікалаевіч Громаў (1981—1985)
- Анатоль Аляксандравіч Воінаў (1985—1995),
- Галіна Уладзіміраўна Палянская (1995—2004)
- Армэн Сяргеевіч Сардараў (з 2005)
Зноскі
- ↑ а б в АРХИТЕКТУРНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ
- ↑ а б в Как лайнер в океане… Архівавана 15 сакавіка 2018.
- ↑ Студенты архитектурного факультета БНТУ обучаются в "аудиториях из фанеры" Архівавана 18 кастрычніка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Архітэктурны факультэт на сайце БНТУ