Перайсці да зместу

Уладзімір Аляксандравіч Дамарад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Дамарад
Дата нараджэння 1 снежня 1919(1919-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2005(2005-02-02) (85 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Сямён Уладзіміравіч Дамарад
Род дзейнасці графік
Жанр акварэль
Вучоба
Член у

Уладзімір Аляксандравіч Дамара́д (1 снежня 1919, г. Бабруйск — 2 лютага 2005) — беларускі графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 снежня 1919 года ў Бабруйску. Скончыў у 1939 годзе Віцебскае мастацкае вучылішча. Працаваў пераважна ў акварэлі. Сярод твораў: «Карпаты», «Снег выпаў» (абодва 1960), «Замаразкі» (1965), «Пасля рыбалкі», «Цішыня» (абодва 1966), «Бабруйская прыстань» (1973), «Хлеб партызанам» (1974), серыя «Стары Бабруйск» (1968), «Дарога да мора» (1983), эстамп «Ішлі ў партызаны» (1970), лінагравюра «Свяшчэнныя магілы» (1967), малюнкі і інш. Сярод работ 1980—1990-х гг.: «Бярэзіна ў красавіку», «Восень у Яловіцах», «Вялікая вада», «Раніца на Бярэзіне» і інш[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.

Памёр 2 лютага 2005 года[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 імя Дамарада прысвоена дзіцячай мастацкай школе ў г. Бабруйск[1].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька беларускага мастака-манументаліста Сямёна Дамарада (нар. 1948).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Дамарад Уладзімір Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]