Уладзімір Валер’евіч Громаў
Уладзімір Валер’евіч Громаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 жніўня 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | барытон |
Прэміі | |
Узнагароды |
Уладзімір Валер’евіч Громаў (нар. 23 жніўня 1973, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі артыст оперы, барытон. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2012). Народны артыст Беларусі (2021).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь і Украіны М. Жылюка). У 2003 годзе скончыў магістратуру акадэміі музыкі.
З 2000 года саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Актыўна канцэртуе, удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, сярод якіх: Міжнародны фестываль «Пхеньянская вясна» (2000), Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя С. Манюшкі (Беларусь, Мінск, 2001, II прэмія), Міжнародны конкурс вакалістаў у Бялградзе (Югаславія, 2002, дыплом), Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран (2003), Дні культуры горада Мінска у горадзе Кіеве (Украіна), Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан (2007). З 2005 года пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» (Беларусь, Віцебск).
Гастролі
[правіць | правіць зыходнік]Рэгулярна запрашаецца ў Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя М. Ф. Ахундава. У 2013 годзе выканаў партыю Графа ў прэм’ерным паказе «Вяселле Фігара» В. А. Моцарта (дырыжор Э. Куліеў), на працягу наступных гадоў пастаянна ўдзельнічаў у спектаклях Азербайджанскай оперы. Так, у сезоне 2017—2018 саліст выканаў вядучыя партыі ў спектаклях «Тоска», «Багема», «Мадам Батэрфляй», «Севільскі цырульнік», «Жаніцьба Фігаро».
Удзельнік Гданьскага музычнага фестывалю — партыя саліруючага барытона ў Нямецкім рэквіеме І. Брамса, дырыжор Эрнст Вэн Ціл (2013).
У кастрычніку 2022 года выканаў партыю Яўгена Анегіна ў оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага на Фестывалі опернага мастацтва імя А. Эшпая на сцэне Марыйскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Эрыка Сапаева Выступаў з канцэртамі камернай музыкі і ў суправаджэнні аркестраў Беларусі і Расіі ў Германіі, Іспаніі, Іране, КНДР, Люксембургу, Францыі, Польшчы, Украіне, Казахстане, Таджыкістане. Гастраляваў з трупай тэатра ў Расіі, Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі.
У ліпені 2024 года прыняў удзел у гастрольнай паездцы артыстаў Вялікага тэатра Беларусі ў Нікарагуа, выступіўшы ў Гала-канцэрце, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 45-годдзю Рэвалюцыі ў Нікарагуа, які адбыўся на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Рубена Дарыа ў Манагуа.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны (2008);
- Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2012);
- Народны артыст Беларусі (2020);
- Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2022);
- Міждзяржаўная прэмія «Зоркі Садружнасці» (2023).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Барытоны
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Народныя артысты Беларусі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі