Уладзімір Валянцінавіч Карпяк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Валянцінавіч Карпяк

Нараджэнне 22 ліпеня 1967(1967-07-22) (54 гады)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, палітык
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Валянцінавіч Карпяк (нар. 22 ліпеня 1967, Наўёйі Акмяне Літоўская ССР) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-электрык па аўтаматызацыі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-менеджар).

Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Хмяльніцкага паўночнага прадпрыемства электрычных сетак у горадзе Шапятоўцы, Украіна. Працаваў энергетыкам, старшым майстрам, інжынерам, галоўным энергетыкам, намеснікам галоўнага інжынера па тэхнічнаму развіццю, галоўным інжынерам — першым намеснікам дырэктара завода масавых шын адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Працаваў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па г. Мінску з 14 сакавіка 2017[2]. 26 чэрвеня 2018 быў прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Белшына»[3], 23 красавіка 2020 года вызвалены з гэтай пасады[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5].

Зноскі