Уладзімір Гіляравіч Гаркун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Гаркун)
Уладзімір Гаркун
Спецыяльны госць Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы[d]
10 мая 1993 — 30 студзеня 1995
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 1995
Пасол Беларусі ў Літве[d]
15 кастрычніка 1998 — 31 снежня 2005
Папярэднік Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч
Пераемнік Уладзімір Несцеравіч Дражын
намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[d]
22 ліпеня 1994 — 15 кастрычніка 1998
старшыня Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта[d]
невядома — 1994

Нараджэнне 4 жніўня 1946(1946-08-04) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць аграном, дыпламат, палітык

Уладзімір Гіляравіч Гаркун (4 жніўня 1946, в. Бакінава, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 г. закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1987 г. Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1968 г. галоўны аграном племсаўгаса «Гарадзішчанскі» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 19691983 гг. галоўны аграном, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг», начальнік кіравання сельскай гаспадаркі раёна, першы намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, старшыня раённага аграпрамысловага аб’яднання Дзяржынскага раёна. У 1983-1991 гг. першы сакратар Дзяржынскага ГК КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама[1].

22 ліпеня 1994 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].

15 кастрычніка 1998 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы[3]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 31 снежня 2005 года [4].

9 студзеня 2006 у Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску паступіў ліст за подпісам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, у якім ён прадстаўляе Уладзіміра Гаркуна на пасаду першага намесніка старшыні Выканкама СНД.

21 лютага 2012 года прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара СНД.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

1 ліпеня 1996 узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5], а 6 снежня 2005 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» Архівавана 27 сакавіка 2018. (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 22 июля 1994 г. № 5 «О назначении Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь» Архівавана 20 верасня 2011. (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 1998 г. № 497 «О назначении В. Г. Гаркуна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 26 сакавіка 2018. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2005 г. № 655 «Об освобождении В. Г. Гаркуна от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Литовской Республике» Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
  5. Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 июля 1996 г. № 495 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 чэрвеня 2012.
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 декабря 2005 г. № 1386 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 верасня 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаркун Уладзімір Гіляравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 612.
  • Рубис Т. В.. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ГУО "Боровской УПК ЯС-СШ"а.г. Боровое (17 лютага). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 чэрвеня 2015.