Бараўскі сельсавет (Дзяржынскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бараўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Баравое
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 430
Бараўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт (руск.)

Бараўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Баравое.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 23 сакавіка 1932 года Бараўскі нацыянальны польскі сельсавет у складзе Койданаўскага нацыянальнага польскага раёна. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 14 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна[1]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланевіцкага сельсавета[2]. 14 красавіка 1959 года ў склад Негарэльскага пассавета перададзена вёска Ліўе[3]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старынкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карачуны, Паўлюці, Старынкі і Целяшэвічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 1430 чалавек[5], з іх 87,2 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 4,3 % — палякі, 2,7 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 4 февраля 1939 г. Об образовании Дзержинского района в Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 29 чэрвеня 2015. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.