Уладзімір Генадзевіч Спрынджук
Уладзімір Генадзевіч Спрынджук | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 ліпеня 1987[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік |
Ё. Кубілюс, Ю. У. Ліннік |
Вядомы як | Аўтар доказу праблемы Малера |
![]() |

Уладзімір Генадзевіч Спрынджук (22 ліпеня 1936, Мінск — 26 ліпеня 1987) — беларускі савецкі матэматык, спецыяліст у тэорыі лікаў. Даказаў гіпотэзу Малера[de], звязаную з класіфікацыяй рэчаісных лікаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1954 годзе Спрыджук паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1959 годзе ў аспірантуру ў Віленскім універсітэце пад навуковым кіраўніцтвам Ёнаса Кубілюса[ru]. У 1963 годзе яму была прысуджана ступень кандыдата навук (Метрычныя тэарэмы аб дыяфантавых прыбліжэннях алгебраічнымі лікамі абмежаванай ступені), а ў 1965 годзе ён атрымаў ступень доктара ў Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце (за работу Праблема Малера ў метрычнай тэорыі лікаў). У 1969 годзе ён стаў прафесарам і ўзначаліў аддзел тэорыі лікаў у Інстытуце матэматыкі Беларускай Акадэміі навук у Мінску. У 1965—1971 гг. таксама выкладаў у БДУ. Акрамя таго, ён выступаў з навуковымі дакладамі і лекцыямі ў Парыжскім універсітэце, Польскай і Славацкай акадэміі навук.
Спрынджук займаўся дыяфантавымі прыбліжэннямі[en], дыяфантавымі ўраўненнямі[en] (г.зн. рашэнне алгебраічных ураўненняў у цэлых ліках) і трансцэндэнтнымі лікамі. Ужо ў студэнцкія гады ён апублікаваў сваю першую працу, у якой рашыў задачу Хінчына[ru], з якім ён па гэтым пытанні нават перапісваўся. На выбар Спрынджуком напрамку даследаванняў таксама істотна паўплываў ленінградскі тэарэтык-лікавік Ю. У. Ліннік, у якога Спрынджук абараняў доктарскую. Спрынджуковы работы сярэдзіны 1960-х гг. разам з тагачаснымі працамі Вольфганга Шмідта[de] леглі ў аснову метрычнай тэорыі дыяфантавых прыбліжэнняў. У 1965 годзе ён даказаў гіпотэзу Малера, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі (па класіфікацыі Малера) тыпу 1. На той час Малеру ўжо было вядома, што амаль усе рэчаісныя лікі з’яўляюцца S-лікамі. Спрынджук жа сваім вынікам істотна ўзмацніў гэта сцвярджэнне.
Спрынджук быў абраны з 1969 года членам-карэспандэнтам, а з 1986 года акадэмікам Беларускай акадэміі навук. З 1970 года ён уваходзіў у рэдкалегію часопіса Acta Arithmetica[de]. У 1970 Спрынджук быў запрошаным дакладчыкам на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў[en] у Ніцы (New applications of analytic and p-adic methods in diophantine approximations).
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Проблема Малера в метрической теории чисел. Мн.: Наука и техника, 1967.
- Перакл. на англ. мову: Mahler’s Problem in metric number theory. American Mathematical Society 1969.
- Метрическая теория диофантовых приближений. М.: Наука, 1977.
- Перакл. на англ. мову: Metric theory of Diophantine approximations. Winston and Sons, Washington D.C. 1979.
- Теорема Гильберта о неприводимости и рациональные точки на алгебраических кривых // Докл. АН СССР. 1979. Т.247, № 2.
- Классические диофантовы уравнения от двух неизвестных. М.: Наука,1982.
- Перакл. на англ. мову: Classical Diophantine Equations. Springer, Lecture Notes in Mathematics Band 1559, 1993.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #113603673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #113603673 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Владимир Геннадьевич Спринджук: Библиогр. указ. Минск, 1989.
- Боголюбов А. Н. Математики. Механики: Биогр. справ. Киев, 1983.
- Владимир Геннадьевич Спринджук (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2006. № 3.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 22 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі БДУ
- Матэматыкі Беларусі
- Матэматыкі ў тэорыі лікаў
- Інстытут матэматыкі НАНБ