Уладзімір Канстанцінавіч Касько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Канстанцінавіч Касько
Дата нараджэння 9 мая 1938(1938-05-09) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыст, журналіст, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фалькларыстыка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1981)
Альма-матар
Узнагароды

Уладзі́мір Канстанці́навіч Касько́ (нар. 9 траўня 1938, Фаніпаль, Менская вобласць) — беларускі фалькларыст, журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе скончыў Філалагічны факультэт Беларуска дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «журналістыка». У 1982 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС[1]. З 1982 года працуе ў БДУ (Інстытут журналістыкі, кафедра перыядычнага друку)[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: метадалогія аналітычнай журналістыкі, вусна-паэтычная творчасць беларусаў[1].

Аўтар звыш 150 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі ў розных аспектах журналістыкі, беларускай і славянскай культуры, літаратуры і мовы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1988), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1971, 1988)[1], нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі». Заслужаны работнік БДУ[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Владимир Константинович Касько. unicat.nlb.by. Праверана 9 кастрычніка 2023.
  2. а б Заслуженные сотрудники (руск.). bsu.by. Праверана 9 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]