Уладзімір Леанідавіч Драгун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Леанідавіч Драгун
Дата нараджэння 21 верасня 1946(1946-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 кастрычніка 2011(2011-10-31) (65 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1994)
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Уладзімір Леанідавіч Драгун (нар. 21 верасня 1946, Мінск — 31 кастрычніка 2011) — беларускі фізік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1996).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1968). З 1968 года працуе ў Інстытуце цепла- і масаабмену НАН Беларусі, у 1976—1990 гадах і з 1992 года вучоны сакратар Інстытута, з 1991 года загадчык лабараторыі, у 1990—1992 гадах начальнік Галоўнага Навукова-арганізацыйнага ўпраўлення АН Беларусі.

З 1999 года кіраўнік аддзялення цеплафізікі, з 2001 года намеснік дырэктара Інстытута цепла- і масаабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі. Адначасова з 1981 года прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне цеплафізікі, энергетыкі, цеплатэхнікі, матэрыялазнаўства і біямедыцыны. Унёс уклад у развіццё тэрмаграфіі, бескантактавы дыягностыкі цеплавых з’яў і працэсаў у энергетычным, цепламасаабменным, хіміка-тэхналагічным і іншым абсталяванні, кампазіцыйных і паўправадніковых матэрыялах, электронных прыладах і распрацоўку тэхналогіі сушкі матэрыялаў. Распрацаваў і абгрунтаваў прынцыпы і метадалогію вылічальнай тэрмаграфіі, разгляданай як комплекс метадаў, апаратурных, праграмных, метралагічных сродкаў, якія базуюцца на рэгістрацыі і вымярэнні ўласнага выпраменьвання аб’ектаў у інфрачырвоным, субміліметровым і бачным дыяпазонах пры тэмпературах 223-3500 К. Прапанаваў метады дыягностыкі цеплавых рэжымаў аб’ектаў энергетыкі, будынкаў і збудаванняў, электроннай тэхнікі, аптымізацыі размяшчэння цеплавыдзяляльных элементаў, працэсаў самараспаўсюджваюшчагася сінтэзу з арганічных рэагентаў, які абапіраецца на комплекснае выкарыстанне сістэмы вылічальнай ВК-тэрмаграфіі, ВК-спектрафотаметрыі рассейваючых асяроддзяў, кантактнай тэрмометрыі і кампутарнай мікраскапіі, тэрмічнага аналізу. Даследаваў з’явы ў порыстых кампазіцыйных матэрыялах пры ўздзеянні на іх высокаканцэнтраваных патокаў энергіі, цеплафізічныя характарыстыкі гетэрагенных асяроддзяў, якія выкарыстоўваюцца для атрымання высокаэнергетычных рэчываў з прыродных і сінтэтычных матэрыялаў. Прапанаваў метады інтэнсіфікацыі працэсаў сушкі і тэрмаапрацоўкі шырокіх класаў матэрыялаў (фармацэўтычныя прэпараты, апрацаваная і неапрацаванае драўніна і інш.).

Аўтар больш за 340 навуковых прац, у т.л. 9 манаграфій.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 1993 г. за манаграфію «Вылічальная тэрмаграфія: прымяненне ў медыцыне». Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. В. Лыкава 2007 г. за цыкл работ «Цепла- і масаперанос і гідрадынаміка ў тэхнічных аб’ектах і сістэмах: інтэнсіфікацыя, кіраванне, дыягностыка».

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тепловизионные системы в исследованиях тепловых процессов. Мн.: Наука и техника, 1989 (совм. с С. А. Филатовым).
  • Вычислительная термография: применение в медицине. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992 (совм. с С. А. Филатовым).
  • Технологии и техника сушки и термообработки материалов. Мн.: Белорусская наука, 2006. (совм. с П. В. Акуличем, П. С. Куцем).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 3. — Минск, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.