Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў
| Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 21 красавіка 1955 (70 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | краязнавец, архівіст, гісторык культуры |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Член у | |
| Узнагароды | |
Уладзімір Мікалаевіч Дзянісаў (нар. 21 красавіка 1955, Мінск) — беларускі краязнавец, архівіст, гісторык культуры.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1980 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры. З 1980 года працаваў у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры Міністэрства культуры БССР. З 1983 года ў Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце[1]. У 1995—2023 гадах працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыццё Мінска XVI — пачатку XX ст.
Аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў, якія сталі падставай для правядзення рэстаўрацыйных прац на шматлікіх помніках архітэктуры Мінска. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры горада. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Мінска XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхаіла Гаўсмана па гісторыі Мінска, які захоўваецца ў Пушкінскім доме[2] ў Санкт-Пецярбургу, даследаваў памятныя мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча і інш.
Аўтар кніг «Плошча Свабоды ў Мінску» (1985), «Касцёл Святога Сымона і Святой Алены» (1996). 3 1992 года старшыня Мінскага краязнаўчага таварыства, з 1995 года — намеснік старшыні Мінскай гарадской рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры[3]. З 2001 года член прэзідыума Беларускага камітэта Міжнароднага савета па помніках і гістарычных мясцінах.
Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Мінска, аўтар гістарычна-архіўных даследаванняў да праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Брэста, Оршы і іншых. Аўтар прадмовы і адзін са складальнікаў зборніка «Дакументы па архітэктуры і картаграфіі Беларусі ў архівах Санкт-Пецярбурга і Вільні» (1994)[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Мае сына Антона (нар. 1982), беларускага гісторыка.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Францыска Скарыны (2018)[4]
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Площадь Свободы в Минске. Минск : Полымя, 1982
- Касцёл св. Сымона і св. Алены. Мінск, 1996
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б ЭГБ 2003, с. 378.
- ↑ «Пушкінскі дом» — неафіцыйная назва Інстытута рускай літаратуры Расійскай акадэміі навук.
- ↑ Памяць. Мінск 2001, с. 490.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 № 359
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялёў Г. Дзянісаў Уладзімір Мікалаевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 378. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 21 красавіка
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Члены Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Краязнаўцы Беларусі
- Гісторыкі Беларусі