Уладзімір Мікалаевіч Шынкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Шынкевіч
Дата нараджэння 21 ліпеня 1939(1939-07-21) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
сярэбраны медаль ВДНГ

Уладзімір Мікалаевіч Шынкевіч (нар. 21 ліпеня 1939, г. Менск) — беларускі архітэктар і дызайнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1963 годзе архітэктурнае аддзяленне БПІ. У 19631965 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар «БелНДІдзіпрасельбуда»; у 1965—1967 гадах старэйшы архітэктар «Белдзіпрагандлю»; у 1967—1969 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, начальнік лабараторыі мастацкага канструявання Беларускага філіяла УНДІ тэхнічнай эстэтыкі, у 1969—1971 гадах галоўны архітэктар аддзела «Белкамунпраекта»; у 19711985 і 19871992 гадах галоўны мастак-канструктар праектаў Беларускага філіяла УНДІ тэхнічнай эстэтыкі. З 1993 года працуе ў сферы дызайну і рэкламы[1].

Пражывае ў Мінску па пр. Ракасоўскага, 7[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года, пасля член Саюза архітэктараў Беларусі[1]. Член КПСС з 1976 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у арганізацыі і распрацоўваў экспазіцыю выстаўкі «Прамысловасць Беларусі і тэхнічная эстэтыка» (1967); падрыхтоўваў правядзенне 1-га міжнароднага практычнага семінара ICSID у г. Мінску (1971); дэлегат Кангрэса ICSID у г. Маскве (1975); удзельнік спецыялізаванай выстаўкі «Дызайн Беларусі» ў г. Маскве (1979); удзельнік міжнароднага практычнага семінара «Інтэрдызайн-80» г. Тбілісі (1980)[1].

Праекты планіроўкі і забудовы эксперыментальнай базы «Зазер’е», цэнтральнай сядзібы саўгаса «Старадарожскі» (1963—1965); інтэр’еры і абсталяванне крамы «Адзенне» ў г. Мінску, «Дзіцячы свет» у г. Барысаве, гастранома ў г. Мінску, гандлёвых секцый ГУМа ў г. Мінску (1965—1967); праект рэканструкцыі інтэр’ераў і абсталявання касцёла пад «Дом кіно» ў г. Мінску (1969—1971); комплекс навукова-даследчых і дызайнерскіх распрацовак гарадскога асяроддзя: абсталяванне жылых тэрыторый мікрараёнаў, візуальныя камунікацыі для гарадскога электратранспарту (1971-77); дызайнерскія распрацоўкі арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя будынкаў рознага прызначэння: комплекснае абсталяванне вытворчага асяроддзя, добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі НДІ Аўтапрыбораў г. Масква (1977-78), сістэма візуальных камунікацый і навочнай агітацыі навучальнага корпуса Акадэміі народнай гаспадаркі СССР, г. Масква (1980-82)[1].

Адзін з аўтараў альбома «Тыпавое абсталяванне дзяржаўных устаноў» (Мінск, 1971)[2].

Асобныя дызайнерскія распрацоўкі: камплект рабочых крэслаў з уніфікаваных элементаў для дзяржустаноў г. Масква (1968—1969); скорасны пасажырскі ліфт на заводзе «Строммашына» г. Магілёў (1968); дзіцячая прагулачная каляска, Мінскі станкабудаўнічы завод (1978); абсталяванне працоўнага месца камплектоўшчыка філатэлістычных набораў, Мінсувязі СССР, г. Масква (1983); інтэр’еры, абсталяванне, візуальныя камунікацыі аўтаматызаванага комплексу далячэбнага прыёму, Мінздар СССР, г. Масква (1988-89); электраэразійная ўстаноўка ЛЭФ-50, ФТІ Акадэміі навук БССР (1987); медыцынскія прыборы і ўстаноўкі, УНДІ медыцынскага прыборабудавання, г. Масква (1988-92)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР. Мае 8 пасведчанняў на прамысловыя ўзоры, выдадзеныя Камітэтам СССР па справах вынаходстваў і адкрыццяў[ru][1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Шинкевич Владимир Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Шинкевич Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шинкевич Владимир Николаевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Шинкевич Владимир Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)