Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 23 мая 1907(1907-05-23)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 ліпеня 1982(1982-07-01) (75 гадоў)
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст

Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч (23 мая 1907, пасёлак Якаўлевічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 1 ліпеня 1982) — беларускі празаік, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1925 г. працаваў загадчыкам хаты-чытальні, загадваў аддзелам прапаганды ў Копыскім, Горацкім райкамах камсамола. У 1927—1929 гг. — сакратар Горацкага райкама камсамола. У 1929 г. накіраваны на працу ў рэдакцыю газеты «Звязда», дзе спачатку быў літсупрацоўнікам, потым загадваў аддзелам культуры. Адначасова вучыўся на вячэрнім аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1930—1932). У 1933 г. рэдагаваў бягомльскую раённую газету «Калгасны змагар». У 1934—1937 гг. — карэспандэнт «Известий» па Беларускай ССР. У 1937 г. рэпрэсіраваны, высланы ў Сібір. Працаваў лесарубам, брыгадзірам, майстрам лесу, галоўным інжынерам і дырэктарам леспрамгаса. У 1956 г. рэабілітаваны. У 1956—1957 гг. — карэспандэнт газеты «Лесная промышленность» па Беларускай ССР.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку пачаў выступаць у 1925 г. Выдаў кнігі нарысаў «Крок у будучыню» (1931), «Землям» (1969), «Спатканні на дарогах: Запіскі карэспандэнта» (1978). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Шляхам герояў» (1932), «Яны былі першымі» (апавяданні і нарысы, 1970), «Аксамітны бляск» (1971). Напісаў кніжкі апавяданняў для дзяцей «Медунічкі» (1966), «Лясныя знаходкі» (1969), «Выдумшчыцы» (1971), «Стрэлы на зялёнай палянцы» (1973), «На ўсходзе сонца» (1982).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладзімір Навумавіч Мяжэвіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.