Уладзімір Рыгоравіч Масальскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Рыгоравіч Масальскі
Дата нараджэння 22 студзеня 1920(1920-01-22)
Месца нараджэння Рэчыца, Гомельская губерня, РСФСР[1]
Дата смерці 21 ліпеня 1965(1965-07-21) (45 гадоў)
Месца смерці Асінавая Рошча, Усевалажскі раён(руск.) бел., Ленінградская вобласць, РСФСР, СССР[2]
Месца пахавання
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 19391954
Званне
Капітан
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна;
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені
Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу»

Уладзімір Рыгоравіч Масальскі (22 студзеня 1920, Рэчыца, Гомельская губерня[1]21 ліпеня 1965, Асінавая Рошча, Ленінградская вобласць[2] цяпер — у складзе Выбаргскага раёна, Санкт-Пецярбург) — камандзір роты аўтаматчыкаў 270-га стралковага палка 136-й стралковай дывізіі 67-й арміі Ленінградскага фронту, капітан, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Масальскі нарадзіўся 22 студзеня 1920 года ў горадзе Рэчыца[1] Гомельскай вобласці. у сям'і рабочага[3].

У РККА быў прызваны ў 1939 годзе. Прымаў удзел у Савецка-фінскай вайне. З чэрвеня 1941 года ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. За выратаванне параненага камандзіра ў ходзе баёў на паўвостраве Ханка Уладзімір Рыгоравіч атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За адвагу». У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да студзеня 1943 года меў званне капітана.

Свой подзвіг Уладзімір Масальскі здзейсніў у ходзе бою за Воронню гару ля Краснага Сяла. У ходзе бою рота Масальскага першай пайшла ў атаку яшчэ падчас артпадрыхтоўкі. Уладзімір Масальскі быў паранены, але працягваў весці бой. Толькі пасля чацвёртага ранення, губляючы прытомнасць, ён перадаў камандаванне ротай свайму намесніку і загадаў у што бы то ні стала выканаць баявое заданне. Даведаўшыся, што вышыня ўзятая, Масальскі сказаў: «Я не сумняваўся, што мае арлы будуць там»[4].

За праяўленую мужнасць і гераізм Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР 13 лютага 1944 года прысвоіў капітану Массальскому званне Героя Савецкага Саюза[3].

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай Уладзімір Рыгоравіч заставаўся кадравым ваенным, пайшоў у запас толькі ў 1954 годзе. Пасля сыходу з узброеных сіл працаваў у будаўнічай арганізацыі.

Уладзімір Рыгоравіч Масальскі памёр 21 ліпеня 1965 года. Пахаваны на Брацкіх вайсковых могілках у пасёлку Асінавая Рошча[2], на могілках усталяваны гранітны помнік[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імянем Уладзіміра Рыгоравіча ў 1975 годзе была названая вуліца ў Красным Сяле (Ленінград)[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Рыгоравіч Масальскі на сайце «Героі краіны»