Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч
Выгляд
Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (2000) |
Альма-матар |
Уладзімір Свірыдавіч Паўловіч (25 жніўня 1946; в. Бабы, Пухавіцкі раён) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000). Прафесар (2016).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў 8 класаў у Блужскай сярэдняй школе, а ў 1964 годзе 11 класаў у СШ №62 г. Мінска са срэбным медалём[1].
У 1969 г. скончыў БДУ. З 1969 г. у Інстытуце фізікі, з 1992 г. у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі.
Аўтар навуковых прац па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул.
Даследаваў таксама мастацкую спадчыну і сімволіку Ф. Скарыны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748, [1] с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9