Блужскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Блужскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пухавіцкі раён
Уключае 32 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Блужа
Афіцыйная мова беларуская
Насельніцтва (2009) 907
Афіцыйны сайт
Адміністрацыйны будынак сельсавета

Блужскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Блужа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 ліпеня 1924 года быў створаны Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 года раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, ПудзіцкаСлабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

30 кастрычніка 2009 года сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Арэшкавічы, Блускі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям'янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты, Яноўка — скасаванага Талькаўскага сельсавету[1].

29 студзеня 2010 года вёска Блужа ператворана ў аграгарадок[2].

Летам 2013 г. межы сельсавета былі пашыраныя ў выніку далучэння да яго тэрыторыі скасаванага Суцінскага сельсавета з усімі населенымі пунктамі, якія ўваходзілі ў склад апошняга[3].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 1947 — 11
  • 1 студзеня 2009 — 9
  • 1 студзеня 2010 — 26
  • 28 траўня 2013 — 32

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1 студзеня 2009 — 907 жыхароў[4]
  1. «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219(руск.) 
  2. «О преобразовании деревни Блужа Блужского сельсовета в агрогородок». Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 29.01.2010 № 206(руск.) 
  3. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.) 
  4. Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт: Далучаецца Блужа да Талькі(руск.)