Уладзімір Сцяпанавіч Русак
Уладзімір Русак | |
---|---|
Род дзейнасці | праваслаўны царкоўны дзеяч |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 2019[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Веравызнанне | праваслаўе |
Альма-матар |
|
Уладзімір Сцяпанавіч Русак (нар. 17 чэрвеня 1949, вёска Муцькавічы, Навамышскі раён, Баранавіцкая вобласць — 20 красавіка 2019) — праваслаўны дыякан, публіцыст, дысідэнт у СССР, палітычны зняволены ў СССР.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 чэрвеня 1949 года ў вёсцы Муцькавічы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці. У 1969 годзе вёска перайменавана ў Зорную, з 2012 увайшла ў склад горада Баранавічы.
У 1967—1970 гадах вучыўся ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. У 1973 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, у 1977 — Маскоўскую духоўную акадэмію (са ступенню кандыдата багаслоўя за работу «Раннехрысціянскія апокрыфы ды іх хрысталагічны змест»). У 1970—1980 гадах працаваў у «Журнале Московской Патриархии» стажорам, рэферэнтам, рэдактарам, а з 1977 года — навуковым рэдактарам.
У 1976 годзе рукапаложаны ў дыякана.
Паралельна з працай у рэдакцыі пісаў кнігу па гісторыі бальшавіцкіх рэпрэсій супраць праваслаўнай царквы. За гэта быў зволены з працы. У 1980—1981 гадах служыў дыяканам у в. Іванісава Нагінскага раёна.
У 1982 годзе па ўласным прашэнні, накіраваным мітрапаліту Беларускаму Філарэту (Вахрамееву), пераведзены ў Віцебск. У 1983 годзе за казань ў Віцебскім Казанскім саборы пра пакутнікаў за веру ў СССР быў пазбаўлены рэгістрацыйнай даведкі ад упаўнаважанага Савета па справах рэлігій пры Савеце Міністраў СССР, што цягнула за сабой пазбаўленне месца служэння. Быў накіраваны ў ссылку ў Жыровіцкі манастыр. Затым непрацяглы час служыў пры храме ў Давыд-Гарадку.
Напісаў адкрыты ліст дэлегатам VI Генеральнай асамблеі Сусветнай рады цэркваў у Ванкуверы (1983). У лісце пісаў пра прыгнечаны стан Рускай праваслаўнай царквы ў СССР. Ліст не быў агучаны на паседжанні з-за пратэстаў дэлегацыі СССР, але стаў вядомы пасля агалошвання на прэс-канферэнцыі архіепіскапам Кентэрберыйскім.
Пазней па месцы прапіскі вярнуўся ў Маскву. 23 красавіка 1986 года за кнігу «Сведчанне абвінавачання» («Свидетельство обвинения»), якая хадзіла ў самвыдаце, арыштаваны КДБ. 10 верасня 1986 года асуджаны Маскоўскім гарадскім судом па арт. 70 КК РСФСР («антысавецкая агітацыя і прапаганда») на 7 год лагераў строгага рэжыму і 5 год ссылкі (максімальна магчымае пакаранне па гэтым артыкуле). Тэрмін адбываў у пермскіх лагерах. У 1987 годзе кніга «Сведчанне абвінавачання» была апублікавана на рускай мове ў ЗША. Вызначэннем Вярхоўнага суда РСФСР ад 6 верасня 1988 года тэрмін скарочаны да 2 год 6 месяцаў, ссылка з прысуда выключана. Вызвалены 22 кастрычніка 1988 года[2]. Рэабілітаваны ў 1993 годзе.
У красавіку 1989 года выехаў на сталае месца жыхарства ў ЗША. У 1989—1996 гадах выкладаў гісторыю Рускай праваслаўнай царквы і кананічнае права ў Духоўнай семінарыі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой у Джорданвілі. У 1996 годзе вярнуўся ў Маскву. Працаваў у «Народным доме» Сяргея Філатава. Выкладаў у Расійскім дзяржаўным гуманітарным універсітэце (1997), у Англа-амерыканскай школе пры пасольстве ЗША ў Маскве (1997—1999).
У 1998 годзе перадаў у Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ) многія дакументы і кнігі са сваіх збораў. Дакументы ўтварылі фонд 10061 ДАРФ[3], кнігі захоўваюцца ў Навуковай бібліятэцы ДАРФ [4].
У 2000—2008 ізноў жыў у ЗША, у 2008—2014 вяртаўся ў Маскву.
Аўтар некалькіх кніг і некалькіх соцень артыкулаў па гісторыі Рускай праваслаўнай царквы. Член Саюза расійскіх пісьменнікаў. Выдаваў газету «Православное слово» (Нью-Ёрк).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- На празднике Преподобного Сергия // «Журнал Московской Патриархии». М., 1971. № 9. С. 34-36.
- Учебный год завершен: в Московских духовных школах // «Журнал Московской Патриархии». М., 1973. № 7. С. 14-15.
- 70-летие прославления преподобного Серафима Саровского // «Журнал Московской Патриархии». М., 1973. № 9. С. 12.
- Академический вечер [в МДА] // «Журнал Московской Патриархии». М., 1974. № 4. С. 19-21.
- «Живоносный источник» // «Журнал Московской Патриархии». М., 1974. № 5. С. 13-15.
- Икона преподобных отцов, в земле Карельской просиявших // «Журнал Московской Патриархии». М. 1974. № 12. С. 16-21.
- Экуменическая молитва 1978 // «Журнал Московской Патриархии». М., 1978. № 5. С. 57-59.
- Погребение митрополита Никодима [(Ротова)] // Журнал Московской Патриархии. М., 1978. № 11. с. 12-16.
- Экуменическая молитва 1979 // «Журнал Московской Патриархии». М., 1979. № 5. С. 64-65.
- «Церковь может ходить по водам» // Посев. Квартальное издание избранных материалов. 1984. № 1. С. 86-89.
- Свидетельство обвинения. Церковь и государство в Советском Союзе. В 3 ч. Св. Троицкий Монастырь, Jordanville, NY, 1987. (пад псеўданімам В. Степанов)
- Перавыданне: Москва: Рус. книгоизд. товарищество., 1993.
- Первое интервью после освобождения. Отец Владимир Русак // «Православная Русь». — 1988. — № 24. — С. 11-12.
- Актовая речь, сказанная на выпускном акте Свято-Троицкой семинарии 14/27 мая 1990 года // «Православная Русь». — 1990. — № 13 (1418). — С. 4-6
- Пир сатаны: Русская Православная Церковь в «ленинский» период (1917—1924). — London (Canada) : Заря, 1991. — 213, [6] с.; 22 см; ISBN 0-920100-37-6
- Иоанн (Максимович), архиепископ. Русская зарубежная церковь / Дополнено Владимиром Русаком. — Джорданвилль. — 1991. — 40 °C.
- «Блажен, кто ярем возьмет Господен от юности…». Славный юбилей 50-летия священнослужения архимандрита Сергия // «Православная Русь». — 1991. — № 19. — С. 10-11
- Благодатный юбилей. К 25-летию архиерейского служения Архиепископа Сиракузского и Троицкого Лавра // «Православная Русь». — 1992. — № 16 (1469). — С. 6-8, 15
- История Российской церкви от основания до наших дней. — Джорданвилль: Свято-Троицкий монастырь, 1993. — 580 с.
- Как создать новую «церковь» // «НГ-Религии», 23 февраля 2000
- Церковные расколы XX века. Русская Зарубежная Церковь и Московский Патриархат Архівавана 20 верасня 2017. // Макарьевские чтения. Вып. 1 / Отв. ред. В. Г. Бабин, С. К. Носов. — Горно-Алтайск, 2002. С. 98-125
- История Российской Церкви. Издание второе, исправленное и дополненное, 2002 год. Интернет-версия под общей редакцией Его Преосвященства Александра (Милеанта), Епископа Буэнос-Айресского и Южно-Американского.
- Декларация митрополита Сергия. 16/29 июля 1927 года Архівавана 20 верасня 2017. // Макарьевские чтения: материалы второй международной конференции (21 — 22 ноября 2003 года) / Отв. ред. В. Г. Бабин. — Горно-Алтайск, 2004. С. 148—181
- Без духовного — бездуховность Архівавана 20 верасня 2017. // Макарьевские чтения: материалы третьей международной конференции (21 — 22 ноября 2004 года) Архівавана 20 верасня 2017. / Отв. ред. В. Г. Бабин. — Горно-Алтайск, 2004.
- Русская Зарубежная Церковь «на Родине» Архівавана 20 верасня 2017. // Макарьевские чтения: Материалы четвертой международной конференции (21-22 ноября 2005 года) Архівавана 5 ліпеня 2019. / Отв. ред. В. Г. Бабин. — Горно-Алтайск, 2005.
- Русская Православная Церковь за границей и «Катакомбная» церковь Архівавана 20 верасня 2017. // Макарьевские чтения: Материалы пятой международной конференции (21-22 ноября 2006 года) Архівавана 22 чэрвеня 2019. / Отв. ред. В. Г. Бабин. — Горно-Алтайск, 2006.
- Памяти митрополита Лавра Архівавана 20 верасня 2017. // Макарьевские чтения: материалы седьмой международной конференции (21 — 23 ноября 2008 года) Архівавана 20 верасня 2017. / Отв. ред. В. Г. Бабин. — Горно-Алтайск, 2008.
- Православие в Китае в XX веке Архівавана 29 ліпеня 2018. // Макарьевские чтения: материалы восьмой международной конференции Архівавана 8 ліпеня 2018. / Отв. ред. В. Г. Бабин. — Горно-Алтайск, 2009.
Зноскі
- ↑ https://credo.press/224118/
- ↑ База данных «Жертвы политического террора в СССР».
- ↑ Электронные описи Государственного архива Российской Федерации.
- ↑ Сводный каталог (база данных) печатных изданий Русского Зарубежья 1918—1991 годов. Библиографический указатель / Государственный архив Российской Федерации. Москва, 2010. С. 673—682.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзярновіч, Алег. Русак Уладзімір Сцяпанавіч // Нонканфармізм у Беларусі. 1953-1985. Даведнік. Том І. — Мінск: 2004. — С. 161-162.
- Rusak Vladimir // Dictionary of International Biography. A Biographical Record of Contemporary Achievement. Twenty-fourth edition. — Cambridge, England: International Biographical Centre, 1996. — С. 287.
- Климонтович, Николай. Далее везде // Октябрь. — 2002. — № 2.
- Попов А.В. Владимир Степанович Русак // Попов А.В. Российское православное зарубежье: История и источники. — Москва: 2005. — С. 118—119.
- Свидетельство и свидетель: Интервью с Владимиром Русаком // Ступени. — 2002. — № 1(6).
- Чернобаев А.А. Русак Владимир Степанович // Историки России. Кто есть Кто в изучении отечественной истории. Биобиблиографический словарь / Автор-составитель А.А. Чернобаев. — Саратов: 1998. — С. 305—306.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Русак Владимир Степанович. В: Религиозная деятельность русского зарубежья: Биобиблиографический справочник.
- Александр Шрамко. Куда исчезают люди?.