Уладзімір Сяргеевіч Багданаў
Jump to navigation
Jump to search
Уладзімір Сяргеевіч Багданаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 снежня 1927 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1989 |
Род дзейнасці | вучоны, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1984) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Уладзімір Сяргеевіч Багданаў (нар. 10 снежня 1927, в. Каралі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 1989) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1985).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). З 1944 годзе працаваў памочнікам машыніста, а з 1949 года — на прафсаюзнай, камсамольскай і партыйнай рабоце ў Віцебску. У 1964—1969 гадах — кіраўнік лектарскай групы, выкладчык, дэкан завочнага факультэта БДУ. З 1969 года — сакратар Мінскага абкама КПБ, з 1974 года — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівесітэта.
Навуковая дзейнасьць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Багданаў Уладзімір Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. І : Дадатак : Шчытнікі-Яя. — С. 340.
- Крачкоўскі, А. З партызан — у прафесары / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2002. — 10 снеж. — С. 3.