Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 20 жніўня 1954(1954-08-20) (70 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Уладзіміравіч Шыцько (20 жніўня 1954, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Нарадзіўся 20 жніўня 1954 года ў г. Лепелі Віцебскай вобласці.

Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік пачатковых класаў.

Працаваў піянерважатым Лужаснянскага дзіцячага дома Віцебскага раёна; сакратаром камітэта камсамола Лужаснянскага сельскагаспадарчага тэхнікума; першым сакратаром Дубровенскага раённага камітэта ЛКСМБ; загадчыкам арганізацыйнага аддзела Дубровенскага раённага камітэта КПБ Віцебскай вобласці; дырэктарам Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці; дырэктарам Віцебскага кадэцкага вучылішча.

З'яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, быў старшынёй пастаяннай камісіі па рэгламенце і мясцовым самакіраванні.

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, двума юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Зноскі