Уладзімір Фёдаравіч Вавілаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Фёдаравіч Вавілаў
Дата нараджэння 5 мая 1925(1925-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1973(1973-03-11) (47 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, лютніст, класічны гітарыст
Інструменты гітара і лютня

Уладзі́мір Фё́даравіч Ваві́лаў (5 мая 1925, Ленінград — 11 сакавіка 1973, Ленінград) — савецкі кампазітар, гітарыст-сяміструннік і лютніст[1]. Аўтар шматлікіх музычных містыфікацый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войску, дэмабілізаваны па раненні. Скончыў ленінградскую Музычную школу для дарослых імя Н. А. Рымскага-Корсакава(руск.) бел. па класе гітары П. І. Ісакава. Паралельна вывучаў тэорыю музыкі і кампазіцыю ў народным гуртку пры Саюзе кампазітараў у І. Г. Адмоні.

У 1949 годзе разам са Львом Андронавым утварыў гітарны дуэт сямі- і шасціструннай гітар. У іх рэпертуары былі «Полька» Рахманінава і «Вальс» Аўгусты Дзюран(фр.) бел., творы Грыга, Дэбюсі, Альбеніса. Таксама дуэт выконваў шматлікія рускія рамансы, у тым ліку і акампаніруючы вакалістам. Большая частка аранжыровак была зроблена самімі музы́камі.

У 1957 годзе дуэт быў удастоены сярэбранага медаля на міжнародным конкурсе, арганізаваным у межах Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў(руск.) бел. у Маскве[2].

У 1970 годзе запісаў плытку лютневай музыкі, прыпісанай розным аўтарам. Сярод твораў, запісаных на плытцы, была кампазіцыя «Канцона і танец», прыпісаная Вавілавым італьянскаму кампазітару Франчэска Канова да Мілана(руск.) бел.. Першая частка кампазіцыі «Канцона і танец», а менавіта «канцона», пазней стала музыкай вядомай песні на словы Анры Валахонскага(руск.) бел. «Рай(руск.) бел.» (вядомай таксама пад назвамі «Горад залаты» або «Горад»). Іншая кампазіцыя з той жа плыткі, «Павана і гальярда», аўтарам якой быў указаны Вінчэнца Галілеі(руск.) бел., стала мелодыяй іншай песні на словы Анры Валахонскага, «Конь знёс каханага». На думку даследчыкаў, сапраўдным аўтарам «Канцоны», «Авэ Марыі(руск.) бел.» (прыпісанай пазней Джуліа Качыні) і большасці іншых п’ес на плытцы быў сам Вавілаў[3][4].

На пятым дзясятку Вавілаў захварэў на рак падстраўнікавай залозы(руск.) бел.. Была праведзена аперацыя, але захворванне зайшло занадта далёка, і 11 сакавіка 1973 года ён памёр. Паніхіда адбылася ў Нікольскім марскім саборы(руск.) бел.. Пахаваны на Гарадскіх могілках Паўлаўска.

Кампазітар[правіць | правіць зыходнік]

Толькі пасля смерці Вавілава адкрылася, што ён быў кампазітарам. Усе, хто складаў апісанні біяграфіі музы́кі, не засяроджвалі ўвагу на тым, што з 1952 года ён вывучаў тэорыю музыкі і кампазіцыю пад кіраўніцтвам кампазітара Іагана Грыгор’евіча Адмоні(руск.) бел. (19061979). Пра гэта мала хто ведаў, бо гэтыя ўрокі не лічыліся спецыяльнай адукацыяй і ва ўмовах СССР не выглядалі дастатковымі для правоў на афіцыйную кампазітарскую дзейнасць.

Адкрыцці пачаліся пасля даследавання тэкстаў і мелодый з грамплыткі «Лютневая музыка XVI-XVII стагоддзяў». Даследчыкі творчасці ватыканскага лютніста Франчэска да Мілана(руск.) бел. не знайшлі ў каталогу твораў кампазітара ніводнага падобнага на тое, што выконваў Вавілаў. Вядома, што творы да Мілана ўнесены ў ватыканскія пратаколы, а спіс яго твораў быў абнародаваны. Яшчэ больш няяснага было з «Ave Maria» Джуліа Качыні. Стылістычны аналіз паказаў: «… септакорды па „залатой секвенцыі“, сінкопы ў басе, сёмая павышаная ступень у міноры, падвойная дамінанта… Такога ў прынцыпе не магло быць напісана 400 гадоў таму»[5]. Музыказнаўцы пацвердзілі немагчымасць стварэння гэтых кампазіцый ні ў XVI, ні ў XVII стагоддзі. Ноты лютневых кампазіцый, якія выконваў Вавілаў на плытцы, адсутнічаюць у архівах і музычных бібліятэках.

Роспыты сваякоў і тых, хто блізка ведаў музы́ку, даказалі, што аўтарам гэтых твораў быў сам Уладзімір Вавілаў. Так стала вядома аб яшчэ адной грандыёзнай містыфікацыі ў галіне музыкі XX стагоддзя.

Даследчык Зеэў Гейзель сцвярджаў: «Мне мой сябар Дзіма Кімельфельд(руск.) бел., а ён таксама вывучае аўтарскую песню, казаў, што Вавілаў шмат супрацоўнічаў з „Саюзмультфільмам(руск.) бел.“ і што ён шмат песень для розных мульцікаў напісаў, але што ў цітрах ніколі яго імя не ставілі. Але ніякіх пацверджанняў гэтаму мы пакуль не знайшлі. Аўтарства не павінна быць згублена»[6].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • У якасці аранжыроўшчыка Вавілаў прыняў удзел у выданні больш чым 20 выпускаў «Альбома гітарыста» пад рэдакцыяй А. А. Ашкеназі. Гэтыя публікацыі змяшчаюць вялікую колькасць містыфікацый Вавілава.
  • Вавилов В. Начальный курс игры на семиструнной гитаре — 10-е изд.. — Ленінград: Музыка, 1989. — 78 с.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сергей Севостьянов. Страницы жизни Владимира Федоровича Вавилова (руск.) . Сайт «Журнальный зал». Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 10 лістапада 2018.
  2. Вавилов Владимир Фёдорович. Иллюстрированный биографический энциклопедический словарь: гитаристы и композиторы. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 10 лістапада 2018.
  3. Гейзель Зеев. История одной Песни (руск.)  (15 лютага 2005). Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2012. Праверана 10 лістапада 2018.
  4. Аве Мария Каччини. By Vavilov (руск.)  (7 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 10 лістапада 2018.
  5. ГНТИ — Владимир Вавилов — Видеорепортажи из мира науки и техники. ГНТИ. Праверана 10 лістапада 2018.
  6. «Ave Maria» была написана в СССР? (руск.) . Вечерний Петербург (12 кастрычніка 2015). Праверана 10 лістапада 2018.