Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў
Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 верасня 1950 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр |
Уладзімір Цярэнцьевіч Камкоў (нар. 5 верасня 1950, г. Асіповічы) — беларускі артыст балета, педагог. народны артыст Беларусі (1984).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1973—1995 гг. саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1981—1998 гг. выкладчык харэаграфічнага вучылішча. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я.Глебава), Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж. Бізэ — Р.Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А.Пятрова); з іншых партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.Герольда), а таксама галоўныя партыі ў аднаактавых балетах «Фестываль кветак у Чэнзана» Э.Хельстэда, «Прывал кавалерыі» Г.Армсгеймера, «Адажыета» на музыку Г.Малера, «Камерная сюіта» на музыку Р.Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Камкоў Уладзімір Цярэнцьевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі.-Мн.,1985.- Т.2.- С.653-654.
- Камкоў Уладзімір Цярэнцьевіч // Тэатральная Беларусь: Энцыкл.- Мн.,2002.- Т.1.- С.483-484.