Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын
| Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын | |
|---|---|
| руск.: Родион Константинович Щедрин | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 16 снежня 1932[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 29 жніўня 2025[4] (92 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Жонка | Мая Міхайлаўна Плісецкая |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Юрый Аляксандравіч Шапорын і Yakov Flier[d] |
| Прафесіі | кампазітар, піяніст, музычны педагог, лібрэтыст, выкладчык універсітэта, кінакампазітар, аранжыроўшчык, музыкант |
| Інструменты | фартэпіяна |
| Жанры | опера, сімфонія і балет |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| shchedrin.de (англ.) | |
Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын (16 снежня 1932[1][2][…], Масква, РСФСР, СССР[1][3] — 29 жніўня 2025[4], Мюнхен, Баварыя, Германія[5]) — савецкі і расійскі кампазітар, піяніст, музычна-грамадскі дзеяч. Народны артыст СССР (1981). Член-карэспандэнт Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1976). Ганаровы член АМ ГДР (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 16 снежня 1932 года ў Маскве.
У 1955 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класе кампазіцыі Ю. А. Шапорына і класе фартэпіяна Я. У. Фліера.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у розных жанрах. Узбагаціў выразныя магчымасці музыкі, стварыў новы тып вакальна-інструментальных твораў, увёў прыёмы народнай манеры спеваў у акадэмічным жанры.
Дасягненні ў галіне музычнага тэатра звязаны з увасабленнем рускай літаратурнай класікі. Сярод твораў: оперы «Не толькі каханне» (пастаўлены ў 1961), «Мёртвыя душы» (пастаўлены ў 1977), балеты «Канёк-гарбунок» (пастаўлены ў 1960), «Кармэн-сюіта» (пастаўлены ў 1967, паводле оперы «Кармэн» Ж. Бізэ; у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі паст. 1974), «Ганна Карэніна» (пастаўлены ў 1972), дзве сімфоніі (1958, 1965), «Камерная сюіта» для камернага аркестра (1961; у тэатры оперы і балета Беларусі пастаўлены аднайменны балет, 1974), канцэрты для аркестра, творы для фартэпіяна, хары, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, кінафільмаў, у тым ліку «Нармандыя — Нёман», і іншыя.
Выступаў як музычны крытык.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія СССР (1972).
- Ленінская прэмія (1984).
- Дзяржаўная прэмія Расіі (1992).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Щедрин Родион Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Rodion Stschedrin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- 1 2 В генконсульстве России в Германии назвали причину смерти Родиона Щедрина — РБК, 2025. Праверана 29 жніўня 2025.
- 1 2 В генконсульстве России в Германии назвали причину смерти Родиона Щедрина — RBC Information Systems. Праверана 29 жніўня 2025.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчадрын Радзівон Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Тараканов М. Творчество Родиона Щедрина. М., 1980;
- Прохорова Н. Родион Щедрин: Начало пути. М., 1989.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радзівон Канстанцінавіч Шчадрын
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 29 жніўня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Выпускнікі Цэнтральнай музычнай школы
- Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Акадэмічныя музыканты Расіі
- Акадэмічныя музыканты СССР
- Балетныя кампазітары
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 9-га склікання
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці гуманітарнай дзейнасці
- Лаўрэаты прэміі «Авацыя»
- Мемуарысты Расіі
- Народныя дэпутаты СССР ад творчых саюзаў
- Грамадскія дзеячы Расіі
- Грамадскія дзеячы СССР
- Оперныя кампазітары
- Ганаровыя прафесары МДУ