Перайсці да зместу

Уладзімір Юр’евіч Мельцэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Юр’евіч Мельцэр
Дата нараджэння 17 жніўня 1932(1932-08-17) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Уладзімір Юр’евіч Мельцэр (17 жніўня 1932, Магілёў) — беларускі архітэктар.

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1956 г. Працаваў ва Упраўленні мясцовай прамысловасці Магілёўскага аблвыканкама, з 1968 года — кіраўнік групы планіроўкі сельскіх населеных месцаў у Магілёўграмадзянпраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражываў у Магілёве.

Асноўныя працы: генпланы пасёлкаў Брылі калгаса імя Ільіча Магілёўскага (1967), Горы калгаса імя Свярдлова Горацкага (1970), Мілаславічы саўгаса «Мілаславічы» Клімавіцкага (1978), Красная Буда саўгаса «Крычаўскі» Крычаўскага (1980) раёнаў. Аўтар праекта жывёлагадоўчага комплексу па адкорме буйной рагатай жывёлы ў калгасе імя Кірава Шклоўскага раёна (1982).

Зноскі