Уладзіслаў Ахмедавіч Ібрагімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Ахмедавіч Ібрагімаў
Дата нараджэння 8 студзеня 1945(1945-01-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2003(2003-05-19) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера механіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1979)
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзіслаў Ахмедавіч Ібрагімаў (нар. 8 студзеня 1945, Кіеў, Украіна — 19 мая 2003) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1968; аспірантура, 1971).

Працаваў у Івана-Франкоўскім інстытуце нафты і газу (1971—1979), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1979, прыборабудаўнічы факультэт, кафедра «Інжынерная матэматыка», з 1981 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і матэматычныя метады нелінейнай механікі разбурэння; краявыя задачы фізічна і геаметрычна нелінейнай пругкасці і пластычнасці.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Некоторые задачи о распространении трещин в упругопластических средах : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Ибрагимов Владислав Ахмедович. — Москва, 1978.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ібрагімаў Уладзіслаў Ахмедавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 145. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Ибрагимов Владислав Ахмедович // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 16—17.