Уладзіслаў Нарбертавіч Юргевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Нарбертавіч Юргевіч
Дата нараджэння 19 лістапада 1818(1818-11-19) ці 1818[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1898(1898-11-23) ці 1898[1]
Месца смерці
Род дзейнасці пісьменнік
Навуковая сфера археалогія і філалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у

Уладзіслаў Нарбертавіч Юргевіч (26 лістапада 1818[2] — 23 лістапада 1898[3]) — археолаг, філолаг, археограф, элініст і лацініст, настаўнік, навуковы пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і сакратара ўправы Віленскага ўніверсітэта Нарберта Юргевіча[4]. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Віленскай і Ковенскай школах. У 1832 годзе паступіў на гістарычна-філалагічны факультэт Галоўнага педагагічнага інстытута ў Санкт-Пецярбургу, які скончыў у 1841 годзе з залатым медалём. Два гады ўдасканальваў свае веды ў Лейпцыгскім універсітэце пад кіраўніцтвам свайго навуковага кіраўніка Готфрыда Германа.

З 1845 года выкладаў у Харкаўскім універсітэце, дзе па абароне магістарскай дысертацыі: лац.: «De mundiciis veterum Graecorum et Romanorum» (1847) атрымаў годнасць ад’юнкт-прафесара грэчаскай і рымскай літаратуры. У 1858 годзе пераехаў у Адэсу, дзе атрымаў прызначэнне на пасаду прафесара рымскай літаратуры ў Рышэльеўскім ліцэі. У 1865 годзе перайшоў у Імператарскі Наварасійскі ўніверсітэт, дзе праз год абараніў дысертацыю на ступень доктара рымскай літаратуры лац.: «De Jovis Lycaei natura cognominisque huius ratione». Чытаў лекцыі з старажытнарымскай літаратуры, гісторыі дзяржаўных і рэлігійных устаноў Старажытнага Рыма, быў дэканам гістарычна-філалагічнага факультэта Імператарскага Наварасійскага ўніверсітэта (1868—1871), прафесар — да 1877; у 1883—1887 гадах зноў чытаў там лекцыі.

Браў актыўны ўдзел у рабоце Імператарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцей, куды ўступіў у 1858 годзе. Паўнапраўным сябрам стаў у 1859 годзе, выковаў абавязкі памочніка сакратара ў 1865—1866 гадах, а з 1869 года ўваходзіў у склад выдавецкага камітэта, абіраўся сакратаром у 1875 годзе, стаў віцэ-прэзідэнтам у 1883—1898 гадах і да 1895 года быў захавальнікам музея гэтага таварыства[5].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю генуэзскіх калоній, грэчаскую эпіграфіку і этналагічныя праблемы. Пачаў збіраць і капіраваць генуэзскія надпісы і манеты па паездцы ў Крым, дзе агледзеў генуэзскія фартыфікацыі ў Судаку, Феадосіі і Балаклаве (1861, 1873), а таксама па наведванне Ольвіі (1865), дзе засяродзіўся на эпіграфічных матэрыялах.

Друкаваўся на старонках «Записок» Імператарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцей. Апублікаваў новыя і старыя надпісы, скапіраваныя ў час візіту ў Крым, даючы ім падрабязныя гістарычныя каментары; апублікаваў на лацінскай і рускай мовах «Статут для генуэзскіх калоній у Чорным моры 1449 года» (1863), пасля чаго атрымаў папулярнасць за мяжой. Пашырыў дыяпазон сваіх эпіграфічных даследаванняў да надпісаў на аморфных ручках. Апублікаваў даследаванне генуэзскіх манет (1869), якое апавядае гісторыю генуэзскай каланізацыі і, у прыватнасці, манетнай справы Кафы. У 1884 годзе ўзяў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні VI Археалагічнага з'езду, які адбыўся ў Адэсе, дзе выступіў з дакладам «Заўвагі пра некаторыя мясцовасці Наварасійскага края, якія заслугоўваюць археалагічных даследаванняў». За 40 гадоў жыцця ў Адэсе апублікаваў больш за 50 артыкулаў і даследаванняў, у якіх паспрабаваў ахапіць усю гісторыю Імператарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцей.

Прасачыў лёс велізарных калекцыяў старажытных манет, значная частка якіх належала грэчаскім калоніям Паўночнага Прычарнамор’я. Вывучаючы ў Крыме генуэзскія старажытнасці, такім чынам, падштурхнуў многіх даследчыкаў да вывучэння гісторыі генуэзскай каланізацыі. Абапіраўся ў сваіх даследаваннях на музейныя калекцыі, чаму спрыяла яго кіраванне музеем Імператарскага Адэскага таварыства гісторыі і старажытнасцей (1883—1893) і, як вынік, падрыхтоўка трох выданняў спадарожніка музея (1886—1892).

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • (руск.)Генуэзские надписи в Крыму // ЗООИД. 1863. — Т. 5;
  • (руск.)Три отрывка Ольвийских надписей // ЗООИД. 1863. — Т. 5;
  • (руск.)Устав для Генуэзских колоний в Черном море, изданный в Генуе в 1449 г. // ЗООИД. 1863. — Т. 5;
  • (руск.)О именах иностранных на надписях Ольвии, Боспора и др. греческих городов северного прибрежья Понта Евксинского // ЗООИД. 1872. — Т. 8;
  • (руск.)О монетах Генуэзских, находимых в России // ЗООИД. 1872. — Т. 8;
  • (руск.)Эллинские и латинские надписи, найденные в Херсонесе // ЗООИД. 1879. — Т. 11;
  • (руск.)Надписи на ручках древних греческих амфор из новой коллекции действ. чл. Общества И. И. Куриса и шести принадлежащих Одесскому обществу истории и древностей // ЗООИД. 1879. — Т. 11;
  • (руск.)Псифисм древнего города Херсонеса о назначении почестей и наград Диофанту, полководцу Мифрадата-Евпатора, за покорение Крыма и освобождение херсонесцев от владычества скифов // ЗООИД. 1881. — Т. 12;
  • (руск.)Древние греческие надписи, найденные в Керчи, Анапе и Херсонесе в 1880 г. // ЗООИД. 1881. — Т. 12;
  • (руск.)Древнегреческая надпись, найденная в Херсонесе в 1881 г. // ЗООИД. 1883. — Т. 13;
  • (руск.)Опыт объяснения имён литовских князей // Чтения в императорском обществе истории и древностей российских. 1883. — Кн. 3.
  • (руск.)Открытая в селе Чобручи греческая надпись города Тиры // ЗООИД. 1883. — Т. 13;
  • (руск.)Краткий указатель музея императорского Одесского общества истории и древностей.- Одесса, 1887;
  • (руск.)Две печати, найденные в Византийском Херсоне в 1884 году // ЗООИД. 1886. — Т. 14;
  • (руск.)Об археологических разысканиях и открытиях в Южной России, предшествовавших учреждению Одесского общества истории и древностей // ЗООИД. 1886. — Т. 14;
  • (руск.)Краткий очерк деятельности императорского Одесского общества истории и древностей // ЗООИД. 1886. — Т. 14;
  • (руск.)Монеты города Тиры, хранящиеся в музее императорского Одесского общества истории и древностей // ЗООИД. 1889. — Т. 15;
  • (руск.)Амфорные ручки, собранные в окрестностях Херсонеса по побережью бухт Песочной, Круглой, Камышевой и Стрелецкой в 1886—1887 году // ЗООИД. 1889. — Т. 15;
  • (руск.)Черновой проект завещания, найденный в бумагах бывшего вице-президента Общества Н. Н. Мурзакевича // ЗООИД. 1889. — Т. 15;
  • (руск.)Исторический очерк пятидесятилетию императорского Одесского общества истории и древностей. 1839—1889. — Одесса, 1889.

Зноскі

  1. а б Władysław Jurgiewicz // MAK
  2. Кочубинский А. У гроба, пред университетом. Речь заслуженного профессора А. А. Кочубинского // ЗООИД. 1900 г. Т. 22. — С. 2.
  3. Записки Императорскаго Одесскаго общества исторіи и древностей, Том 22. Изд-е Общества, 1900 г. — С. 93.
  4. Шаманаев А. В., Вклад В. Н. Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма, г. Екатеринбург — С. 410.
  5. Шаманаев А. В., Вклад В. Н. Юргевича в изучение и сохранение памятников Крыма, г. Екатеринбург — С. 411.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маркевич А. И., 25-летие императорского Новороссийского университета. — Одесса, 1890. — С. 287—292.
  • Памяти вице-президента императорского Одесского общества истории и древностей Владислава Норбертовича Юргевича // ЗООИД. 1900. — Т. 22. — С. 1-22.
  • Мартиненко А. І., Охотніков С. Б., Юргевич Владислав Норбертович // ПОНУ. — Одеса, 2000. — Т. 4. — С. 410—412.
  • Хмарський В. М., Археографічна діяльність Одеського товариства історії і старожитностей. — Одеса, 2002. — 400 с.