Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі
Дата нараджэння 25 верасня 1933(1933-09-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 2010(2010-08-19) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера меліярацыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ

Уладзіслаў Піліпавіч Карлаўскі (25 верасня 1933,в. Маўчаны , Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць — 19 жніўня 2010) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі і аховы зямель. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1997), доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1955).

У 1955—1960 гадах начальнік участка, галоўны інжынер Буда-Кашалёўскай і Сенненскай машынна-меліярацыйных станцый, у 1960—1965 гадах аспірант, навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1965—1969 гадах начальнік аддзела меліярацыі Дзяржплана БССР, інструктар сельскагаспадарчага аддзела ЦК КПБ. З 1969 года нам. дырэктара па навуковай рабоце, з 1977 года дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1987—1997 гадах генеральны дырэктар НВА «БелНІІМіВГ».

З 1997 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута меліярацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прэмія Савета Міністраў СССР (1984) за распрацоўку новых тэхналогій і будаўніцтва меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), «Знак Пашаны» (1971), медалём.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны пытанням меліярацыі і водагаспадарчага будаўніцтва. Абгрунтаваў працэсы вытворчасці земляных работ пры будаўніцтве меліярацыйных сістэм на забалочаных тэрыторыях. Прапанаваў новыя тэхналогіі ў будаўніцтве меліярацыйных сістэм у зімовы перыяд. Распрацаваў сродкі механізацыі для выканання рамонтна-эксплуатацыйных работ на меліярацыйных сістэмах.

Аўтар каля 220 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 20 аўтарскіх пасведчанняў і 8 патэнтаў на вынаходствы і прамысловыя ўзоры машын.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Строительство осушительно-увлажнительной сети. Мн.: Ураджай, 1976.
  • Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн.: Ураджай, 1982 (совм. с С. Г. Скоропановым, В. С. Брезгуновым).
  • Строительство закрытой осушительной сети. М.: Колос, 1984.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]