Уладзіслаў Чарняўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Чарняўскі
Род дзейнасці ксёндз, перакладчык
Дата нараджэння 14 студзеня 1916(1916-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 2001(2001-12-22) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання

Уладзіслаў Чарняўскі (14 студзеня 1916, засценак Амружын, Віленская губерня — 22 снежня 2001, Мінск) — беларускі каталіцкі святар. Перакладчык Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Арляняцкай пачатковай школе, потым у мястэчку Крэва. Вучобу прадоўжыў у беларускай настаўніцкай школе ў Барунах. Пасля пераехаў у Друю, дзе скончыў пры кляштары марыянаў мясцовую гімназію (1937). З 1938 г. — у ордэне марыянаў.

У кастрычніку 1944 г. высвечаны на ксяндза ад архібіскупа М. Рэйніса. Служыў у Крэве (1944). У 2-й палове 1940-х г. вярнуўся ў Вільню, адпраўляў тут набажэнствы і вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля яе закрыцця ў 1945 г. служыў пры касцёле Св. Ігната. Са снежня 1953 г. выконвае святарскія абавязкі ў Беларусі ў мястэчку Вішнева (Валожынскі раён). У студзені 1968 г. быў запрошаны ў Рым, дзе прысутнічаў на аўдыенцыі ў Папы Паўла VI. Апостальскім пасадам быў прызначаны дарадчыкам пры Кангрэгацыі абрадаў.

Уладзіслаў Чарняўскі дабіўся папскага блаславення на тое, каб весці богаслужэнні па-беларуску. Доўгія гады ён быў адзіным святаром на Беларусі, хто вёў службу на роднай мове, у паўсядзённай душпастырскай дзейнасці звяртаўся да вернікаў з казаннямі па-беларуску. Вёў перапіску з беларускімі святарамі Ф. Чарняўскім і Ч. Сіповічам.

Пахаваны ў Вішневе.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

На стагоддзе з дня народзінаў Уладзіслава Чарняўскага, ў Вішневе, дзе той працаваў амаль 50 гадоў, адкрыўся музей святара[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / Уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]