Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў
Уладзіслаў Якаўлевіч Рубанаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1952 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1994 (41 год) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Уладзіслаў Якаўлевіч Руба́наў[1] (15 снежня 1952, вёска Аляксандраўка 1, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 21 ліпеня 1994) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 снежня 1952 года ў в. Аляксандраўка 1 Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
Закончыў Аляксандраўскую васьмігодку, Слаўгарадскую СШ (1970), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). З 1975 года працаваў карэспандэнтам, адказным сакратаром старадарожскай раённай газеты «Поступ Кастрычніка», з 1978 года — у аддзеле прозы часопіса «Полымя», з 1986 — загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Памёр 21 ліпеня 1994 года. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У друку выступаў з 1972 года. Стала творчай працай пачаў займацца з 1976 г. Першая кніга выйшла ў 1981 годзе пад назвай «Вокны без фіранак». Яго аповесці («Каштаны», «Грыбавар», «Разам па жыцці») і апавяданні заснаваны на сучасным матэрыяле. Цікавілі тэмы: маральна-этычныя і сацыяльна-псіхалагічныя аспекты жыцця вёскі і горада, духоўны свет сучасніка, праблема вясковага чалавека ў горадзе. Пісьменнік адчуваў небяспеку духоўнага Чарнобыля («Замах»), імкнуўся паказаць лепшыя традыцыі сялянскага побыту, сцвярджаў высокастаноўчыя рысы характару вяскоўцаў старэйшага пакалення: працавітасць, гаспадарлівасць, любоў і прыхільнасць да зямлі і прыроды. Стварыў паэтычны вобраз Мінска ў аповесці «Каштаны». Аўтар рамана «Не аднойчы забіты».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Літаратурная прэмія СП Беларусі імя І. Мележа (1990) — за кнігу «Таямніца птушынага гнязда».
Зноскі
- ↑ БелЭн 2001.
- ↑ Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік Л. С. Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 418. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рубанаў Уладзіслаў // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т.5. — С. 56-157.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рубанаў Уладзіслаў Якаўлевіч Архівавана 19 снежня 2018.
- Нарадзіліся 15 снежня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Аляксандраўцы-1
- Памерлі 21 ліпеня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Пахаваныя на Міханавіцкіх могілках
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Беларускамоўныя паэты