Ульяна Аляксандраўна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ульяна Аляксандраўна
Юліянія Цвярская. Ігар Дураў.jpg
Юліянія Цвярская. Карціна Ігара Дурава
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: праваслаўная царква
Нараджэнне: 1325 ці 1331[1]
Смерць: 17 сакавіка 1399
Пахаванне:
Дынастыя: Рурыкавічы
Бацька: Аляксандр Міхайлавіч[d]
Маці: Настасся Галіцкая[d]
Муж: Альгерд
Дзеці: Ягайла, Скіргайла, Карыбут Альгердавіч, Лугвен Альгердавіч, Карыгайла Альгердавіч, Віганд Альгердавіч, Свідрыгайла Альгердавіч, Аляксандра Альгердаўна[d], Алена Альгердаўна[d] і Мінігайла Альгердавіч[d]

Ульяна Аляксандраўна (? — восень[з 1] 1392, Кіеў) — княжна цвярская, вялікая княгіня літоўская — 2-я жонка Альгерда.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сучасных даследаванняў біяграфіі Ульяны Аляксандраўны няма, літаратура абмяжоўваецца энцыклапедычнымі артыкуламі, між тым яе жыццё даволі добра асветленае крыніцамі (напр. Кароткі звод).

Пасля смерці Альгерда (1377) атрымала ў дажывотнае Віцебск, дзе выхоўвала малодшага Альгердавіча — Свідрыгайлу. З 1384 была ў Віцебску фактычна ў ссылцы, у Крэўскім дагаворы ўжо не згадваецца, аднак і далей актыўна спрабуе ўдзельнічаць у палітыцы. Паводле сведчання немцаў, Ягайла даў Вітаўту Луцк па радзе Ульяны, верагодна, такім чынам яна хацела захаваць Трокі за Скіргайлам.

Пазнейшыя крыніцы прыпісваюць Ульяне будаўніцтва каменнай сцяны вакол Ніжняга Віцебскага замка.

Перад смерцю прыняла пострыг з імем Марына. Пахаваная ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры[2][3][4].

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Часта сустракаюцца ўказанні на вясну, напр. у Піскароўскім летапісцы (ПСРЛ 34, С. 143) пад 6900 г.: «Toe же весны преставися княгиня Ольгирдова Ульяна, дщи князя Александра тферскаго, нареченна во мнишеском чину Марина; и положена бысть в пещере на Киеве», — аднак Ніканаўская летапіс указвае на восень: «Въ лето 6900. … Тоя же осени преставися въ Литве великая княгини Ольгердова Гедимановичя Ульяна, дчи великаго князя Александра Тверскаго, внука Михаилова, правнука Ярослава Ярославича, во иношческомъ чину, и наречено ей бысить имя Марина, и положена бысть въ Киеве въ Печере.», — што болей стасуецца з хадой падзей паводле Кароткага зводу і інш. беларуска-літоўскіх летапісаў.

Зноскі

  1. Русский биографический словарьСПб.: 1912. — Т. 20.
  2. Ніканаўская (ПСРЛ 11, С. 127)
  3. Тыпаграфская…
  4. Піскароўскі…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krzysztof Osiński Pozycja Julianny Twerskiej w Wielkim Księstwie Litewskim w latach 1377-1382. Próba charakterystyki problemu // Przegląd prawniczy ekonomiczny i społeczny. — 2013. — № 1. — С. 80-87.
  • Калечиц И. Л. Запись о смерти Ульяны Тверской в граффито полоцкой Спасо-Преображенской церкви // ДРВМ. 2013. № 3 (53). — С. 61.