Умару Сісоку Эмбала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Умару Сісоку Эмбала
парт.: Umaro Mokhtar Sissoco Embaló
прэм’ер-міністр Гвінеі-Бісау[d]
18 лістапада 2016 — 16 студзеня 2018
Папярэднік Baciro Djá[d]
Пераемнік Artur Silva[d]
прэзідэнт Гвінеі-Бісау[d]
з 3 студзеня 2020
Папярэднік Жазэ Марыу Ваш[d]
прэзідэнт (Economic Community of West African States[d])
з 3 ліпеня 2022
Папярэднік Nana Akufo-Addo[d]

Нараджэнне 23 верасня 1972(1972-09-23) (51 год)
Жонка Dinisia Reis Embaló[d][1][2][…]
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка
Званне General of the Armies of the United States[d] і генерал
Узнагароды
Grand Collar Of The State Of Palestine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Умару Мактар Сісоку Эмбала (парт.: Umaro Mokhtar Sissoco Embaló; нар. 23 верасня 1972, Бісау, Партугальская Гвінея) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Гвінеі-Бісау. Палітолаг і ваенны афіцэр, які займаў пасаду прэм’ер-міністра з 18 лістапада 2016 па 16 студзеня 2018 года[3]. Прэзідэнт краіны з 27 лютага 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 верасня 1972 года ў Бісау, Партугальская Гвінея. Атрымаў ступень па міжнародных адносінах у Вышэйшым інстытуце сацыяльных і палітычных навук у Лісабонскім тэхнічным універсітэце і ступень магістра ў галіне палітычных навук, а таксама ступень доктара міжнародных адносін у Мадрыдскім універсітэце. Свабодна гаворыць на партугальскай і іспанскай мовах, а таксама валодае англійскай, французскай, арабскай мовамі і суахілі[4].

Праходзіў ваенную службу ў арміі Гвінеі-Бісау, навучаўся ў цэнтры нацыянальнай абароны Іспаніі, а затым праводзіў даследаванні ў галіне нацыянальнай бяспекі ў Бруселі, Тэль-Авіве, Яганэсбургу, Японія і Парыж. Яму прысвоена званне брыгаднага генерала Узброеных Сіл Гвінеі-Бісау[4]. У цяперашні час спецыялізуецца на афрыканскіх і блізкаўсходніх пытаннях, а таксама на галінах абароны, міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця. З’яўляецца былым міністрам па справах Афрыкі. Сфармаваў кабінет урада 13 снежня 2016 года, пасля прызначэння прэзідэнтам Жазэ Марыу Ваша на пасаду прэм’ер-міністра 18 лістапада 2016 года[5].

Як стаў прэм’ер-міністрам, сутыкнуўся з байкотам сваёй уласнай партыі — Афрыканскай Партыі незалежнасці Гвінеі і Каба-Вэрдэ (ПАІГК), якая сіламі Цэнтральнага Камітэта выказала яму недавер: 26 лістапада 2016 года супраць яго прагаласавала 112 чалавек і 11 «за»[6].

У якасці кіраўніка ўрада мог разлічваць на падтрымку толькі Партыі сацыяльнага абнаўлення, другой па велічыні ў Нацыянальным народным сходзе Гвінеі-Бісау. 13 студзеня 2018 года ў яго пачаўся канфлікт з прэзідэнтам краіны Жазэ Марыу Вашымам[7], што прывяло да адстаўкі Умару Сісока 16 студзеня 2018 года[8].

24 лістапада 2019 года выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Гвінеі-Бісау, атрымаўшы ў першым туры 27,65 % галасоў выбаршчыкаў і заняўшы другое месца[9]. 29 снежня 2019 года атрымаў упэўненую перамогу ў другім туры над былым прэм’ер-міністрам краіны Дамінгушам Сімойншам Перэйра з вынікам 53,55 % галасоў выбаршчыкаў[10]. Пра гэта стала вядома ўжо 2 студзеня 2020 года.

На чале краіны[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2020 года пачаліся затрымкі, многія прыхільнікі дзейнай улады не хацелі аддаваць уладу апазіцыі. У канцы студзеня ЭКАВАС заявіла, што яно прызнае прэзідэнтам краіны Эмбала. 27 лютага 2020 года ён заняў пасаду прэзідэнта Гвінеі-Бісау, новым прэм’ер-міністрам стаў пастаянны кандыдат у прэзідэнты ад ваенных Нуна Гомеш Набіам. На наступны дзень праціўнікі абвясцілі часовым прэзідэнтам Сіпрыяну Касаму[11].

1 лютага 2022 года каля Палаца ўрада на ўскраіне Бісау пачалася страляніна, пасля чаго ў горад увайшлі ўрадавыя танкі. Эмбала паведаміў, што ў краіне адбылася спроба дзяржаўнага перавароту, але яна правалілася. Паводле яго слоў, гэта была спроба забіць прэзідэнта, прэм’ер-міністра Нуна Гомеша Набіама і ўвесь кабінет міністраў. Эмбала паказаў, што аперацыя была добра арганізаваная, яе маглі ажыццявіць «людзі, якія маюць дачыненне да гандлю наркотыкамі»[12].

Зноскі

  1. https://www.jeuneafrique.com/mag/885758/politique/guinee-bissau-umaro-sissoco-embalo-alpha-conde-macky-sall-compaore-sassou-nguesso-kadhafi-et-moi/
  2. https://www.jeuneafrique.com/1452483/politique/macky-sall-ali-bongo-les-amis-de-recep-tayyip-erdogan/
  3. (www.dw.com), Deutsche Welle. Guinea-Bissau names new prime minister, fifth in nine months - Africa - DW - 19.11.2016. DW.COM. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2018. Праверана 1 студзеня 2020.
  4. а б Umaro Mokhtar Sissoco Embalo(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2015. Праверана 30 студзеня 2017.
  5. Foundation, Thomson Reuters. Guinea Bissau prime minister names cabinet amid political crisis. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2018. Праверана 1 студзеня 2020.
  6. Reuters. Guinea Bissau's dominant party to boycott new government (англ.)(недаступная спасылка). Business Insider (28 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2020. Праверана 1 студзеня 2020.
  7. Agência Lusa. Guiné-Bissau: Presidente analisa pedido de demissão do primeiro-ministro. Deutsche Welle (13 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2020. Праверана 1 студзеня 2020.
  8. Agência Lusa. Umaro Sissoco Embaló deixa Governo da Guiné-Bissau. Deutsche Welle (16 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2019. Праверана 1 студзеня 2020.
  9. CNE - RESULTADOS PROVISÓRIOS PRESIDENCIAIS 2019. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2019. Праверана 1 студзеня 2020.
  10. search. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2020. Праверана 1 студзеня 2020.
  11. [rossaprimavera.ru/news/f1b43db5 Гвинея-Бисау получила двух президентов в результате конфликта.]. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2021. Праверана 29 лютага 2020.
  12. Президент Гвинеи-Бисау заявил о попытке госпереворота. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2022. Праверана 3 лютага 2022.