Умберта Нобіле
| Умберта Нобіле | |
|---|---|
| італ.: Umberto Nobile | |
| | |
| Род дзейнасці | бортынжынер, airship pilot, палярны даследчык, палітык, лётчык |
| Дата нараджэння | 21 студзеня 1885[1][2][…] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 30 ліпеня 1978[1][2][…] (93 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды і прэміі |
вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»[d] (27 снежня 1966) Залаты медаль Кангрэса ЗША (29 мая 1928) |
Умберта Нобіле (італ.: Umberto Nobile; 21 студзеня 1885, Лаура, Каралеўства Італія — 30 ліпеня 1978, Рым, Італія) — італьянскі будаўнік дырыжабляў, даследчык Арктыкі, генерал.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ва ўніверсітэце Неапаля, дзе вывучаў электратэхніку і інжынерную справу. У 1908 годзе маладога спецыяліста прынялі на працу ў генеральную інспекцыю чыгунак, дзе ён займаўся электрыфікацыяй абсталявання.
У 1911 годзе італьянскае ваеннае міністэрства аб’явіла конкурс на паступленне ў паветраплавальную вучэльню — Нобіле аказаўся ў ліку тых, хто прайшоў адбор. У час Першай сусветнай вайны ён атрымаў прызначэнне на авіязавод у Рыме, дзе будаваліся паветраплавальныя апараты для ВМФ Італіі.
У 1923—1924 гадах пабудаваў дырыжабль N-1 — «Нарвегія» («Norge»), які ў канцы 1925 года быў прададзены Італіяй нарвежскаму аэраклубу для здзяйснення арктычнага палёту праз Паўночны полюс. Амундсен стаў кіраўніком экспедыцыі, а Нобіле — камандзірам паветранага судна. Пасля палёту Нобіле вярнуўся ў Італію героем і быў усяляк аблашчаны Беніта Мусаліні, канструктара зрабілі генералам.
Для новага палёту, на гэты раз пад сцягам Італіі, быў падрыхтаваны дырыжабль N-4, які атрымаў назву «Італія». 24 мая 1928 года дырыжабль дасягнуў Паўночнага полюса, але на зваротным шляху (25 мая) праз моцны сустрэчны вецер і абледзяненне пацярпеў катастрофу каля Шпіцбергена — з 16 чалавек экіпажа двое загінулі, шэсць прапалі без вестак, васьмярым удалося вярнуцца на радзіму.
У сакавіку 1929 года дзяржаўная камісія прызнала Нобіле асноўным вінаватым у катастрофе. Як генерал ВПС, ён быў змушаны падаць у адстаўку. А ў 1931 годзе ён пакінуў Італію.
На працягу наступных пяці гадоў канструктар працаваў у СССР, дзе ствараў лятальныя апараты на прадпрыемстве «Дырыжаблебуд» у падмаскоўным Даўгапрудным. Пад яго кіраўніцтвам былі арганізаваны канструктарскія работы, будаўніцтва вялікага элінга, а таксама выпушчаны дырыжаблі «СССР-В5» і «СССР-В6».
Потым ён перабраўся ў ЗША, дзе выкладаў аэранаўтыку. І толькі пасля Другой сусветнай вайны, калі рэжым Мусаліні быў адменены, Умберта Нобіле змог вярнуцца на радзіму. З яго знялі ўсе абвінавачванні, вярнулі генеральскае званне. Канструктар заняўся выкладчыцкай дзейнасцю ва ўніверсітэце Неапаля, дзе калісьці вучыўся сам[6][7][8].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Савойскі ваенны ордэн, 1926 год
- Залаты медаль Кангрэса ЗША, 1928 год
- Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», 1966 год
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- 1 2 Umberto Nobile // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нобиле Умберто // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ www.pas.va
- ↑ БРЭ. Нобиле Умберто (руск.)
- ↑ Жизнь и трагедия Умберто Нобиле (руск.)
- ↑ Главный грех Умберто Нобиле (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Авеліна
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Рыме
- Пахаваныя ў Рыме
- Члены Папскай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Святога Олафа
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Залатога каршуна 1 ступені
- Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
- Постаці авіяцыі
- Даследчыкі Арктыкі
- Военачальнікі Італіі
- Асобы на банкнотах