Унутраная Дэльта Нігера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Унутраная Дэльта Нігера — шырокая тэрыторыя ў сярэднім цячэнні ракі Нігер на тэрыторыі Малі, таксама вядомая пад назвай Масіна. Прадстаўляе сабой шырокую моцна забалочаную пойменную даліну з мноствам азёр, старыц і рукавоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэльта мае даўжыню 425 км пры сярэдняй шырыні 87 км. Там, дзе сёння Нігер зліваецца са сваім асноўным прытокам Бані, некалі знаходзілася вялікае бясцёкавае возера. У цяперашні час вялікае возера ўтвараецца падчас вільготнага сезону, яго воды выкарыстоўваюцца людзьмі для арашэння навакольных зямель, а таксама шматлікімі жывёламі і птушкамі. За чатыры месяцы дажджоў (з ліпеня па кастрычнік) плошча дэльты павялічваецца з 3,9 тыс. км² да 20 тыс. км²[1].

Унутраная, як і вусцевая дэльта ракі маюць значную колькасць адкладаў алювіяльных наносаў. У раёне Тамбукту шматлікія рукавы злучаюцца ў адно рэчышча.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Масіны і прылеглыя вобласці населеныя народамі фульбе і дагонамі. Землі выкарыстоўваюцца для вырошчвання проса і рысу, а таксама для гадоўлі кароў. Акрамя таго дэльта выкарыстоўваецца малійцамі для забеспячэння воднымі рэсурсамі і для рыбалкі.

Гарады, размешчаныя ў раёне дэльты ўнутранай: Ке-Масіна, Тамбукту, Мопці, Севарэ і Джэнэ. У трох км ад Джэнэ ляжаць руіны горада Джэнэ-жэна («Стары Джэні»), заснаванага ў 250 годзе да нашай эры[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная Дэльта Нігера спрадвеку выкарыстоўвалася афрыканскімі народамі. Да XV стагоддзя тэрыторыя дэльты належала імперыі Малі, затым перайшла імперыі Сангай. У пачатку XIX стагоддзя рэгіён займала дзяржава Масіна, сталіца якога — Хамдулахі  (англ.)) — была пабудавана ў 1820 годзе. У 1862 годзе дзяржава была захоплена Умарам Талам  (руск.) і перайшло да Тыджаніі Амара ал-Хаджа  (руск.), якую, у сваю чаргу, захапілі французы. Рэгіён адышоў да дзяржавы Малі з набыццём ёй незалежнасці ў 1960 годзе.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сезонныя балоты і азёры ўнутранай дэльты абараняюцца ў рамках Рамсарскай канвенцыі як важнае месца прыпынку пералётных птушак. Пад абарону ў 1987 годзе ўзятыя тры аб’екты: азёры Хора і Дэба, а таксама пойменны комплекс Серы. Агульная плошча ахоўных тэрыторый — 1620 км²[2]. З-за блізкасці Сахеля, тэрыторыя якога ў цяперашні час расце, існуюць асцярогі, што Масіна атрымлівае ўсё менш дажджу кожны год.

Зноскі

  1. а б Inland Niger Delta, Mali : Image of the Day Архівавана 20 лістапада 2011. на сайте Earthobservatory.nasa.gov
  2. Inner Niger Delta flooded savanna (World Wildlife Fund)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2008. Праверана 18 студзеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]