Унутраная энергія
Тэрмадынамічныя патэнцыялы |
---|
Уну́траная эне́ргія — энергія, якую мае цела ў стане з нулявой механічнай энергіяй.
Наяўнасць унутранай энергіі вынікае са здольнасці цела здзяйсняць работу, не змяняючы пры гэтым сваёй механічнай энергіі. Напрыклад, газ, расшыраючыся, выконвае работу
.
Гэтая работа можа прывесці да змянення (павелічэння) механічнай энергіі цела, на якое аказваецца ціск. Па закону захавання энергіі, энергія газу пры гэтым змяншаецца на такую ж велічыню. Але, паколькі механічны стан газу не змяніўся, то работа выконваецца за кошт унутранай энергіі газу:
У агульным выпадку, змяненне ўнутранай энергіі тэрмадынамічный сістэмы роўнае рабоце, якую выконвае сістэма, і цеплыні, якая перадаецца сістэме:
У ізахорным працэсе (V = const):
У адыябатным працэсе (Q = 0):
Такім чынам, унутраную энергію можна вызначыць як функцыю стану тэрмадынамічнай сістэмы, якая колькасна роўная рабоце, якую трэба здзейсніць над сістэмай (у адыябатным працэсе), каб перавесці яе ў гэты стан са стану з нулявой унутранай энергіяй:
.
Складнікамі ўнутранай энергіі цела з’яўляюцца:
- кінетычная энергія цеплавога руху малекул цела;
- патэнцыйная энергія ўзаемадзеяння між малекуламі;
- унутраная энергія малекул.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Унутраная энергія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 239. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).