Перайсці да зместу

Універсітэт імя М. Фліндэрса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя М. Фліндэрса
англ.: Flinders University
Арыгінальная назва англ.: Flinders University
Заснаваны 1966
Студэнты 15 110
Размяшчэнне Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія
Сайт flinders.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя М. Фліндэрса (англ.: Flinders University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, які месціцца ў горадзе Адэлаіда ў штаце Паўднёвая Аўстралія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1966 годзе, універсітэт быў названы ў гонар брытанскага мараплаўца Мэцью Фліндэрса, які даследаваў узбярэжжа Аўстраліі ў пачатку ХІХ стагоддзя. Галоўны кампус у Бедфард-парку на поўдні Адэлаіды размешчаны на 156 акрах садоў і пагоркаў, што робіць яго вельмі зялёным універсітэтам.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж бізнесу, дзяржаўнага кіравання і права
  • Каледж адукацыі, псіхалогіі і сацыяльнай работы
  • Каледж гуманітарных навук, мастацтваў і сацыяльных навук
  • Каледж медыцыны і грамадскага здароўя
  • Каледж медсястрынства і навук пра здароўе
  • Каледж прыродазнаўчых навук і інжынерыі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]