Уолес Стывенс
Уолес Стывенс | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 2 кастрычніка 1879[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 2 жніўня 1955[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | паэт, журналіст, пісьменнік, драматург, паэт-адвакат, адвакат |
Гады творчасці: | 1914 — цяп. час |
Валодае мовамі: | англійская[1] |
Мова твораў: | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды: | |
Подпіс: |
![]() |
![]() |
Уолес Стывенс (англ.: Wallace Stevens; 3 кастрычніка 1879, Рэдынг, Пенсільванія — 2 жніўня 1955) — амерыканскі паэт нямецка-нідэрландскага паходжання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1897—1900 гг. вучыўся ў Гарвардскім універсітэце, але дыплому не атрымаў, у 1903 годзе скончыў Нью-Ёркскую вышэйшую школу права. Працаваў журналістам у New York Herald Times, потым займаўся адвакацкай практыкай. У канцы 1890-х гг. пачаў працаваць у страхавой кампаніі. У 1909 годзе ажаніўся з Элсі Віёлай Кейчэл (1886—1963). У 1916 годзе пераехаў у Хартфард, штат Канектыкут.
Вядомасць да Стывенса прыйшла ў сярэдзіне 1910-х гадоў, калі вялікую падборку яго вершаў апублікаваў чыкагскі часопіс Poetry. На той час паэту было 35 гадоў, а яго першы паэтычны зборнік «Фісгармонія» (Harmonium) выйшаў у 1923 годзе. Цягам наступных трыццаці гадоў Стывенс выдаў зборнікі «Ідэі парадку» (Ideas of Order, 1936), «Мужчына з блакітнай гітарай» (The Man with the Blue Guitar, 1937), «Часткі свету» (Parts of a World, 1942), «Нататкі адносна найвышэйшай формы вымыслу» (Notes toward a Supreme Fiction, 1942), «Набліжэнне да лета» (Transport to Summer, 1947), «Збор вершаў» (Collected Poems, 1954), зборнік эсэ «Неабходны анёл» (The Necessary Angel, 1951), куды ўвайшлі крытычныя артыкулы Стывенса. У 1957 годзе выйшаў зборнік «Пасмяротнае» (Opus Posthumous), а ў 1972 — зборнік «Пальма на ўскрайку свядомасці» (The Palm at the End of the Mind). Лісты Стывенса былі падрыхтаваныя і выдадзеныя ў 1966 годзе яго дачкой Холі.
Двойчы лаўрэат Нацыянальнай кніжнай прэміі і Пулітцэраўскай прэміі (1955).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Wallace Stevens // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Wallace Stevens // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 http://bollingen.yale.edu/poet/wallace-stevens Праверана 4 верасня 2016.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Пенсільваніі
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Канектыкуце
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 3 кастрычніка
- Паэты ЗША