Уражайнэ (Данецкая вобласць)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Уражайнэ
укр.: Урожайне
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
122 м
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
85550
Уражайнэ на карце Украіны ±
Уражайнэ (Данецкая вобласць) (Украіна)
Уражайнэ (Данецкая вобласць)
Уражайнэ (Данецкая вобласць) (Данецкая вобласць)
Уражайнэ (Данецкая вобласць)

Уражайнэ (укр.: Урожайне) — пасёлак ва Украіне, у Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамадзе Валнавахскага раёна Данецкай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак размешчаны за 99 км ад абласнога цэнтра, за 64,6 км ад раённага цэнтра і за 11 км ад адміністрацыйнага цэнтра грамады, на правым беразе ракі Мокрыя Ялы[1] і праходзіць па аўтадарозе Т 0518. Працягласць межаў пасёлка з поўначы на поўдзень 1,271 км, з захаду на ўсход 3,329 км[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 ліпеня 2020 года, у выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы, у адпаведнасці пастановы Вярхоўнай Рады «Аб утварэнні і ліквідацыі раёнаў» пасёлак увайшоў у склад Вэлыканавасілкаўскай пасялковай грамады, а праз ліквідацыю Вэлыканавасілкаўскага раёна — у складзе Валнавахскага раёна[3][4][5].

Расійскае ўварванне ва Украіну (з 2022)[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2022 года пасёлак быў акупаваны расійскімі войскамі.

16 жніўня 2023 года намеснік Міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла пра вызваленне пасёлка ад расійскіх акупантаў. Уражайнэ вызвалена сіламі ваенных 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага разам з 38-й асобнай брыгадай марской пяхоты, а таксама пры ўдзеле іншых падраздзяленняў сіл абароны Украіны ў рамках контрнаступальных дзеянняў[6][7][8].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 2001 года насельніцтва пасёлка складала 1000 чалавек, з іх 57,4 % адзначылі родную мову украінскую, 42,1 % — рускую, 0,2 % — армянскую, 0,1 % — беларускую, балгарскую і грэчаскую мовы[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Селище Урожайне: онлайн путівник Урожайним (англ.). travels.in.ua. Праверана 12 чэрвеня 2023.
  2. Карта селища Урожайне, Волноваський район. dn.2ua.org. Праверана 12 чэрвеня 2023.
  3. ShieldSquare Captcha (англ.). kmu.gov.ua. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  4. Про утворення та ліквідацію районів (укр.). Офіційний вебпортал парламенту України. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  5. Автор. Урожайне. Донецька область. Праверана 11 чэрвеня 2023.
  6. У Міноборони України підтвердили звільнення Урожайного. Дзеркало тижня (16 жніўня 2023).
  7. Урожайне звільнено: Генштаб назвав три «гарячі» напрямки контрнаступу (укр.). www.unian.ua. Праверана 16 жніўня 2023.
  8. Українські захисники показали кадри звільнення Урожайного (Відео)
  9. Розподіл населення за рідною мовою, Донецька область. Архівавана з першакрыніцы 5 березня 2016. Праверана 4 квітня 2022.