Урочнік звычайны
Урочнік звычайны | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Carlina vulgaris L. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Carlina taurica Klok.
| |||||||||||||||||||||
|
Уро́чнік звычайны[1][2] (Carlina vulgaris) — від раслін з роду Урочнік (Carlina) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Беларускія народныя назвы — дзядоўнік[2], чартапалох[1][3], ударнік[4].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовыя травяністыя расліны з прамым, слаба разгалінаваным, густа апушаным сцяблом вышынёй да 70 см. Корань верацёнападобнай формы. Лісце простае, суцэльнае, густа апушанае знізу, да 15[5] см у даўжыню. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, у разетцы. Ніжняе лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі ў адзіночных кошыках дыяметрам да 4 (2—5[6]) см, у верхавінкавых шчытападобных суквеццях. Колер кветак саламяна-жоўты. Краявыя кветкі часам пурпуровыя[5]. Плод — сухая сямянка бурага колеру з адценнямі, з валаскамі або чубком[6].
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Даволі рэдкі від. Расце на Каўказе, Балканах, у Цэнтральнай, Усходняй Еўропе[5]. На тэрыторыі Беларусі — заносны від[7]. Сустракаецца каля дарог, на пустках, на ўзлесках і палянах, сухіх лугах. Цвіце з чэрвеня па верасень. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. Марозаўстойлівая да −29 °C. Лекавая[6][7], дубільная[7] і дэкаратыўная расліна[7].
Зноскі
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ а б в Колючник обыкновенный, длиннолистный — Carlina vulgaris L. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия (руск.)
- ↑ а б в Урочнік звычайны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ а б в г Растения Беларуси. Астровые. Колючник обыкновенный // Гербарий ЦБС НАН Беларуси
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кім Г. А. Урочнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 168. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Дизайн ПРО, 1999. — 472 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Колючник обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Растения Беларуси. Астровые. Колючник обыкновенный // Гербарий ЦБС НАН Беларуси (руск.)
- Carlina vulgaris L. (англ.) // The Plant List
- Колючник обыкновенный, длиннолистный — Carlina vulgaris L. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия (руск.)